Талачы́н (), мясцовае Талачыно́ — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Талачынскага раёна. Чыгуначная станцыя на лініі Мінск — Масква. Размешчаны на рацэ Друць, за 124 км на паўднёвы захад ад Віцебска. Праз Талачын праходзіць аўтамабільная дарога Мінск — Масква, а таксама дарогі ў кірунках на Круглае, Чашнікі, Сянно. Мае аўтобусную сувязь з Мінскам і Віцебскам. Насельніцтва чал. (2017).

Гісторыя Упершыню згадваецца пад 1433 г. як горад у Вялікім Княстве Літоўскім, уваходзіў у склад Друцкага княства. З сярэдзіны XVI ст. Талачын з’яўляўся гандлёвым мястэчкам Аршанскага павета, з XVII ст. стаў належыць Сапегам. Магдэбургскае права атрымаў 4 кастрычніка 1634 г. З 1772 г. апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, да 1793 г. — памежны пункт з мытняй. У XVII ст. Сангушкі адкрылі ў Талачыне базыльянскі манастыр са школай і шпіталем.

Французскі пісьменнік Альфонс Фарсья дэ Піль у час праезду з Расіі ў Польшчу (1792) адзначыў, што дарога ад Смаленска да Талачына добрая, абсаджаная дрэвамі, далей — дрэнная. Талачын здаўся яму «вялікай вёскай, якую называюць горадам».

Падчас вайны 1812 г. Талачын быў разбураны; у ліпені і лістападзе тут спыняўся Напалеон I Банапарт. Падчас адступлення французаў па загадзе Напалеона ў Талачыне былі спаленыя сцягі «Вялікай арміі».

У XIX ст. праз Талачын Зарэчны ішоў гандаль збожжам і лесам, мястэчка з’яўлялася валасным цэнтрам Сенненскага павета Магілёўскай губерні. 30 чэрвеня 1919 г. уся воласць з Талачынам была перададзена ў склад Аршанскага павета.

З 1924 г. Талачын зрабіўся цэнтрам раёна ў складзе Аршанскай акругі, з 1938 г. — у складзе Віцебскай вобласці. У 1938 годзе мястэчка атрымала статус гарадскога пасёлка. У час Вялікай Айчыннай вайны з 8 ліпеня 1941 г. да 26 чэрвеня 1944 г. пасёлак быў акупаваны нямецка-фашысцкімі войскамі. З 22 ліпеня 1955 г. Талачын атрымаў статус горада. 4 верасня 2008 года ў гарадскую рысу ўключана вёска ЗарэччаРешение Витебского областного Совета депутатов от 4 сентября 2008 г. № 125 Об изменении границ города Толочина и Толочинского сельсовета.

Насельніцтва

XIX стагоддзе: 1897 год — 2 614 чал. XX стагоддзе: 1917 год — 2181 чал.; 1939 год — 6,1 тыс. чал.; 1939 год — 6100 чал.; 1959 год — 6,5 тыс. чал.; 1970 год — 7,4 тыс. чал.; 1994 год — 11,6 тыс. чал.; 2000 год — 10,6 тыс. чал. XXI стагоддзе:2001 год — 10,6 тыс. чал.; 2006 год — 10,3 тыс. чал.; 2009 год — 10,3 тыс. чал.; 2016 год — 9 761 чал.; 2017 год — 9 744 чал. ; 2025 — 9 542 чал.

Эканоміка Эканоміка прадстаўлена прадпрыемствамі першаснай апрацоўкі льну, харчовай прамысловасці. Гасцініца.

УП «Талачынскі кансервавы завод». Філіял «Талачынскія сыры» ААТ «Аршанскі мясакансервавы камбінат». УП «Талачынскае ПМС».

Культура Талачынскі гісторыка-краязнаўчы музей (у асноўным фондзе больш за 7,5 тыс. экспанатаў). Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі «Талачынскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі»

Паэт П. Панчанка напісаў верш «Ода Талачыну», А. Мазур верш «Талачын».

Славутасці

Талачынская Свята-Пакроўская царква Пакроўскі манастыр Талачынскі манастыр базыльян Талачынскі касцёл святога Антонія Талачынскі парк Парк «Юзафполле» Брацкая магіла Помнік вызвалення

Вядомыя асобы

Валерый Данілавіч Анісенка (нар. 1944) — беларускі тэатральны рэжысёр. Ізраіль (Ізя) Бейлін (Ірвінг Берлін; 1888—1989) — амерыканскі кампазітар і паэт-песеннік, аўтар адной з самых вядомых у ЗША песень і неафіцыйнага гімна краіны — «God bless America». Біёграфы Берліна нязгодныя ў яго месцы нараджэння, апроч «талачынскай» ёсць версія, што Ізраель Бейлін нарадзіўся ў Цюмені, хоць і ўсе згодны, што сям’я Бейліна жыла ў Талачыне перад ад’ездам ў ЗША. Уладзімір Васільевіч Гарбачоў (1926—2019) — беларускі вучоны ў галіне кардыялогіі. Васіль Савельевіч Кудзін (1929—1987) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Юрый Віктаравіч Палякоў (нар. 1954) — беларускі скульптар-мастак. Валерый Інакенцьевіч Пахабаў — беларускі вучоны. Спрынца Львоўна Рохкінд (1903—2000) — беларускі лінгвіст і педагог. Браніслаў Самойлаў (нар. 1985) — беларускі велагоншчык. Адольф Уладзіміравіч Шыдлоўскі — мастак.

Гл. таксама Гарады Віцебскай вобласці Гарады Беларусі Спіс вуліц Талачына

Зноскі

Літаратура

Талачын // Гарады і гарадскія пасёлкі Беларусі / рэд. Л. К. Калошына. — Мн., 1981. — С. 230—231. Талачын // Рэспубліка Беларусь: вобласці і раёны: энцыклапедычны даведнік / аўт. — склад. Л. В. Календа. — Мн., 2004. — С. 161—163.

Татаринов, Ю. Толочин / Ю. Татаринов // Города Беларуси. Витебщина. — Мн., 2006. — С. 17—18. Толочин // Путеводитель по городам и районным центрам Республики Беларусь / сост. А. В. Варивончик (и др.). — Мн., 2004. — С. 242—243. Шаўрук Н. В., Шнэйдар А. А. Старонкі мінулага // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін (і інш.). — Мн., 1988. — С. 30—34. Шнейдер А. А. Толочин: историко-экономический очерк / А. А. Шнейдер. — Мн., 1983. — 62 с.

Спасылкі

Надвор’е ў горадзе Талачын

Катэгорыя:Мястэчкі Віцебскага ваяводства