__NOTOC__ 3 сакавіка — шэсцьдзесят трэці (шэсцьдзесят чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 1067: Адбылася бітва на Нямізе паміж злучанымі дружынамі Яраславічаў і войскам полацкага князя Усяслава Брачыславіча. Першая летапісная згадка пра Менеск (Мінск): горад спалены, гараджане забіты або выведзены ў палон. 1241: Манголы разбілі каля Кракава польскае войска на чале з Баляславам V. 1845: Фларыда ўвайшла ў склад ЗША. 1848: Пачалася дэмакратычная рэвалюцыя ў Венгрыі. 1861: У Расійскай імперыі выдадзены Маніфест на скасаванне прыгоннага права. 1863: Заснавана Нацыянальная акадэмія навук ЗША. 1878: Паміж Расійскай і Асманскай імперыямі быў падпісаны Сан-Стэфанскі мір. 1918: Паміж Германіяй і Савецкай Расіяй заключаны Брэсцкі мір. 1930: Вываз з Беларусі ў Сібір першага эшалона з «раскулачанымі» сялянскімі сем’ямі. 1986: Выйшаў альбом «Master of Puppets». 1992: Абвешчана незалежнасць Босніі і Герцагавіны. 2012: Упершыню ўручана літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца.
Нарадзіліся 1700: Шарль-Жазеф Натуар, французскі мастак 1777: Юзаф Маралёўскі, беларускі паэт і педагог (пам. 12.8.1845) 1803: Аляксандр-Габрыэль Дэкан, французскі мастак 1805: Ёнас Фурэр, 1-ы прэзідэнт Швейцарыі 1843: Аляксандр Грэям Бел, амерыканскі навуковец, вынаходнік тэлефона 1868: Эміль Шарцье, французскі філосаф 1890: Лявон Заяц, беларускі палітык, дзеяч БНР (пам. 23.9.1935) 1899: Юрый Алеша, рускі пісьменнік 1900: Герасім Якушка, беларускі архітэктар (пам. 6.1.1942) 1903: Рабэ Энкель, фінскі пісьменнік 1914: Асгер Ёрн, дацкі мастак 1924: Ліз Асіа, швейцарская спявачка 1925: Цві Замір, ізраільскі ваенны дзеяч 1927: П’ер Абер, прэзідэнт Швейцарыі 1933: Томас Міліян, італьянскі акцёр 1940: Уладзімір Ладысеў, беларускі гісторык 1942: Уладзімір Кавалёнак, беларускі касманаўт 1950: Лора Зіскін, амерыканскі сцэнарыст 1953: Валерый Маслюк, беларускі рэжысёр 1956: Збігнеў Бонек, польскі футбаліст, трэнер, спартыўны функцыянер 1969: Дайга Міерыня, латвійскі дзяржаўны дзеяч 1976: Кейт Пентус-Розіманус, эстонскі дзяржаўны дзеяч 1982: Джэсіка Біл, амерыканская актрыса 1985: Марыэль Загуніс, амерыканская фехтавальшчыца, алімпійская чэмпіёнка 2002: Кілі Ходжкінсан, англійская бягуха
Памерлі 1706: Іаган Пахельбель, нямецкі кампазітар 1767: Ян Глаўбіц, класік беларускай архітэктуры 1792: Роберт Адам, шатландскі архітэктар 1824: Джавані Батыста Віёці, італьянскі скрыпач (нар. 12.5.1753) 1941: Клім Грыневіч, беларускі паэт (нар. 5(18).2.1912) 1944: Францішак Аляхновіч, беларускі драматург, празаік, паэт, публіцыст (нар. 21.3.1883) 1953: Джэймс Джэй Джэфрыс, амерыканскі баксёр 1967: Глеб Глебаў, беларускі акцёр (нар. 11.5.1899) 2017: Раймон Капа, французскі футбаліст 2018: Валянціна Пятроўна Лемцюгова, беларускі мовазнавец 2023: Кэндзабура Оэ, японскі пісьменнік
Святкуюць Сусветны дзень дзікай прыроды — Дзень Вызвалення (1878)
303