Хвоснік, Баляскі, Хваснік, Пярыльцы (Hippuris) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя водныя травяністыя расліны з паўзучым карэнішчам. Сцёблы прамастойныя, членістыя, пустыя. Лісце суцэльнае, лінейнае, без прылісткаў, у кальчаках. Кветкі адзінкавыя, у пазухах лісця, дробныя, беспялёсткавыя, зеленаватыя. Плод — касцянка.

Арэал

Выдзяляюцца 3 віды. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы і Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі трапляецца на багністых берагах рэк і азёр, вільготных лугах, нізінных балотах.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Трыпутнікавыя