Ста́хава. Сустракаецца таксама варыянт Ста́хаў, м. (, ) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Плотніцкага сельсавета.

Геаграфія Размешчана за 27 км на паўночны захад ад Століна, за 248 км ад Брэста, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Прыпяць, 6 км на паўночны ўсход ад Плотніцы, за 5 км на поўнач ад Асаўцоў.

Гісторыя

Упершыню згадана ў прывілеі пінскага князя Фёдара Іванавіча Яраславіча ад 1503 года баярыну Карпу Карпавічу на востраў Асавы і дварышчы ў сёлах Стахава і Плотніца.

У XVI—XVIII стагоддзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага.

З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі.

З 1921 года ў складзе Польшчы. З 1939 года ў складзе Беларускай ССР. У 1940—1954 гадах цэнтр Стахаўскага сельсавета.

Насельніцтва 2001 год -- 1162 жыхары, 470 двароў

Славутасці Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы (1857) — .

Памятныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Эканоміка Каля вёскі размешчана Міні-ГЭС «Стахава»

Вядомы асобы Уладзімір Уладзіміравіч Апанасовіч (нар. 1951) — беларускі спецыяліст у галіне прыбораў і метадаў эксперыментальнай фізікі, інфарматыкі. Міхаіл Аляксандравіч Бычкоўскі — беларускі кераміст. Харытон Сцяпанавіч Гарагляд (1898—1985) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі, акадэмік АН БССР (1950), Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1949).

Літаратура

Спасылкі

Стахава на Radzima.org Рэальны прагноз надвор’я ў вёсцы Стахава

Катэгорыя:Плотніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Столінскага раёна