Касцё́л Свято́га Міхаі́ла (колішні кальвінскі збор) у Смаргоні — выдатны помнік мураванай архітэктуры Беларусі эпохі Рэнесансу. Размяшчаецца ў цэнтры горада, на вул. Савецкай.
Гісторыя 1503 ці 1505 — узведзены драўляны касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі слонімскім старастам Юрыем Зяновічам. 1552—1553 — драўляны касцёл перароблены ў збор па загадзе берасцейскага ваяводы Хрыстафора Зяновіча. 1606—1612 — узведзены мураваны кальвінскі збор на сродкі Мікалая Багуслава Зяновіча. 1621 — мураваны збор пераасвечаны ў Троіцкі касцёл. 1655 — моцна пашкоджаны, аднак неўзабаве быў адноўлены. 1858 — рэстаўрыраваны. thumb|Колішні збор, красавік 1917 1866—1918 — перададзены праваслаўным і перайменаваны ў Міхайлаўскую царкву. Аздобы касцёла былі ліквідаваны, фрэскі забелены, зроблены шатровы дах з макаўкай у рускім стылі. У час 1-й сусветнай вайны службы не адбываліся. 1918—1946 — зноў дзейнічае як касцёл. 1947 — храм зачынены ўладамі. 1970 — рэстаўрыраваны (архітэктары В. Сахно, П. Седляроў, С. Друшчыц) і прыстасаваны пад выставачную залу. 1990 — вернуты вернікам.
Архітэктура
Храм у Смаргоні з'яўляецца выдатным помнікамі архітэктуры рэнесансу ў Беларусі XVI—XVII cтагоддзяў. Цэнтрычны васьмігранны храм мае крыху выцягнутыя па падоўжанай восі прапорцыі. Унутранае памяшканне перакрытае мураваным упрыгожаным фрэскамі купалам, які звонку накрыта шатровым дахам і прыхавана высокім атыкам. Да галоўнага фасада далучаецца двух'ярусная вежа-званіца, васьмярык на чацвярыку, завершаная шатровым дахам. У ніжнім ярусе вежы размяшчаецца ўваход у храм. На ўзроўні ніжняга яруса сцены пазбаўлены дэкору. Пластыку вызначаюць праёмы акон, плоскія нішы. Другі ярус аздоблены плоскімі арачнымі нішамі і арачнымі праёмамі ў гранях вежы. У месцы злучэння званіцы і асноўнага аб'ёму пастаўлена цыліндрычная вежачка з вітымі ўсходамі ўнутры. Надзвычай магутныя сцены храма прарэзаны выцягнутымі вокнамі з паўцыліндрычным завяршэннем. Над сценамі ўзвышаецца высокі рэнесансны атык.
Пад асноўным аб'ёмам храма размяшчаецца крыпта.
Галерэя
Літаратура Габрусь, Т. В. Мураваныя харалы: сакральная архітэктура беларускага барока. — Мн., 2001.
Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 6. — Минск, 2008.
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Смаргоні Смаргонь Смаргонь Катэгорыя:Касцёлы Смаргонскага раёна