Стру́нка — рака ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дзвіна.

Даўжыня ракі 21 км. Плошча вадазбору 123 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Пачынаецца за 1 км на захад ад вёскі Шылы, вусце каля вёскі Слабада Салоніцкага сельсавета. Рэчышча ад вытоку на працягу 4 км каналізаванае. Прыток — рака Тросніца (справа).

Каля ракі вёскі Шчарбакі, Зарачаны, Струнне, Ёўніна, Белаводка, Арэхавічы, Гаравыя.

Літаратура

Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник "Водные объекты Республики Беларусь"

Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны Катэгорыя:Рэкі Полацкага раёна