Алякса́ндр Яўге́навіч Гур’я́наў (нар. , г. Ламаносаў, Ленінградская вобласць, РСФСР) — беларускі дыпламат, першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь (2020—2021).

Біяграфія Нарадзіўся 8 снежня 1972 года ў г. Ламаносаў (РСФСР).

Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (1994). У 1993—1997 гадах працаваў у Міністэрстве замежных эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь, быў галоўным спецыялістам, начальнікам і намеснікам начальніка ўпраўлення па крэдытах і інвестыцыях. У 1997—1999 гадах працаваў другім сакратаром у пасольстве ў Рэспубліцы Польшча, у 1999—2002 гадах — саветнікам у пасольстве ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. У 2002—2006 гадах быў начальнікам упраўлення Азіі і Афрыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

19 студзеня 2006 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы КарэяУказ Президента Республики Беларусь от 19 января 2006 г. № 32 «О назначении А. Е. Гурьянова Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Корея и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса». Адстаўлены з гэтай пасады быў 4 лістапада 2010 годаУказ Президента Республики Беларусь от 4 ноября 2010 г. № 563 «Об освобождении от должности А. Е. Гурьянова».

У лютым 2011 года быў прызначаны намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі БеларусьЛукашенко дал согласие на назначение Гурьянова заместителем министра иностранных дел Беларуси / БЕЛТА.

22 снежня 2015 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый па сумяшчальніцтвеЛукашэнка прыняў кадравыя рашэнні.

3 сакавіка 2016 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Мальта па сумяшчальніцтве.

29 ліпеня 2019 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Сан-Марына па сумяшчальніцтве.

20 ліпеня 2020 года быў вызвалены з пасады пасла ў сувязі з пераходам да іншага наймальніка.

З 24 жніўня 2020 года па 29 кастрычніка 2021 годаПастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2021 года № 617 «Аб назначэнні і вызваленні некаторых службовых асоб» займаў пасаду першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» II ступені (2015)Решение Высшего Евразийского Экономического Совета от 8 мая 2015 года № 4 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“».

Спасылкі Кіраўніцтва МЗС

Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Сан-Марына Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Паўднёвай Карэі