Востраў Берынга — буйнейшы востраў у складзе Камандорскіх астравоў.
Размешчаны да ўсходу ад Камчацкага паўвострава, у Берынгавым моры. Даўжыня вострава каля 90 км, шырыня — 24 км. Плошча каля 1700 км². Вышыні да 751 м. Геаграфічныя каардынаты 55° 0' паўн. ш. 166° 15' у.д.
Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Алеуцкага раёна Камчацкага края Расіі. На востраве знаходзіцца адзіны населены пункт — сяло Нікольскае з насельніцтвам 752 жыхары (2005, па перапісе 2002 года — 808 чалавек), з якіх каля 300 — алеуты.
Пераважае тундравая расліннасць, у далінах лугі і зараснікі каменнай і хмызняковай бярозы. Лежбішчы марскіх коцікаў і сівучай.
На востраве ў 1741 годзе памёр і пахаваны Вітус Берынг.
Літаратура — С. 125.
Спасылкі
Аўтарскія фатаграфіі Камандор Командорские острова // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org
Катэгорыя:Камандорскія астравы