Іван Андрэевіч Біч (, в. Есьманаўцы, Валожынскі раён — кастрычнік ) — герой Грамадзянскай вайны ў Расіі.
Біяграфія Член КПСС з 1917 года. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. Удзельнік Рэвалюцыі 1905—1907 гг. Хаваючыся ад паліцыі, з’ехаў у Сібір. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі член Краснаярскага губрэўкама. Для барацьбы з Калчаком ў сяло Шыткіна Канскага павета арганізаваў партызанскі атрад, у складзе якога ўдзельнічаў у паўстанні, якое ахапіла 13 воласцяў.
Больш за 1000 партызан, сярод якіх былі перасяленцы з беларускіх губерняў, паспяхова змагаліся з калчакаўцамі. Дыверсіямі на ўчастку Тайшэт — Тулун Сібірскай чыгункі яны зрывалі забеспячэнне белагвардзейцаў, стварылі так званую «тайшэцкую затычку». Біч быў камісарам шыткінскіх партызан, узначальваў лыжны атрад.
Падчас баявой аперацыі ў верасня 1919 года трапіў у палон і пасля катаванняў павешаны. У Тайшэце пастаўлены помнік Бічу, яго імем названа сярэдняя школа.
Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Выпускнікі Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі