Герб Горак — геральдычны сімвал Горак, праект якога з’явіўся 27 жніўня 1867: «у залатым полі тры чорныя горкі, з іх вырастае па адным зялёным коласе».

Гісторыя У 1862 годзе Б. Кёне распрацаваў праект герба Горак па новых правілах гарадскіх гербаў, якія былі прыняты ў 1857 годзе. Але гэты праект не быў зацверджаны. У 1867 годзе Б. Кёне распрацаваў яшчэ адзін праект герба, які быў зацверджаны 27 жніўня 1867 года. І ў Палажэнні аб гербе горада ад 27 жніўня 1867 г. гаварылася:

…изобразить в сем гербе, как главную эмблему города Горки, три горы, средняя выше других, а чтобы указать на занятие земледелием жителей города — вырастающие из гор колосья, в вольной части щита поместить герб Могилёвской губернии. Щит украсить башней с тремя зубцами.

На працягу гісторыі Горак герб змяняўся: знікла вежа з зубцамі і герб Магілёўскай губерні, выгляд атрымаўся такім: у залатым полі тры чорныя горкі, а з іх вырастае па адным зялёным коласе.

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 29 мая 2001Решение Горецкого райисполкома от 29 мая 2001 г. № 6/5.. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 63.

Афіцыйнае апісанне:

У залатым полі французскага шчыта тры чорныя горкі, з якіх вырастае па зялёным коласе.

21 жніўня 2012 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарот паштовую марку «Герб Горак» з серыі «Гербы гарадоў Беларусі»Гербы гарадоў Беларусі. Герб Горак.

Літаратура

Васільева Л. Герб горада і раёна / Л. Васільева // Ленінскі шлях (Горкі). — 2001. — 18 ліп.

Катэгорыя:Горкі Горкі