Герб Паставаў — герб горада Паставы Пастаўскага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36.
Гістарычны герб нададзены гораду 22 студзеня 1796: «у блакітным полі рыбацкая мярэжа, уверсе тры залатыя рыбы, накіраваныя галовамі на дол».
Гэтая выява ўзятая з ніжняй часткі герба Паставаў пад Расіяй (у верхняй частцы быў расійскі арол з гістарычным гербам Мінска пасярэдзіне), які быў дадзены разам з іншымі гербамі Мінскага намесніцтва законам №17435 расійскай царыцы Кацярыны ІІ. Выява матывавалася тым, што ў пастаўскім наваколлі багата лавілі рыбу для Мінску і іншых гарадоў ("В уезде сего города при местечке Мяздоле в озере производится обильная рыбная ловля довольствующая Губернский город Минск и другия"https://heraldik.gomelhistory.by/gerb-i-flag-goroda-postavy/).
Апісанне Сучасны герб Паставаў уяўляе сабой выяву ў блакітным полі французскага шчыта рыбацкай мярэжы, уверсе — тры залатыя рыбкі, накіраваныя пад вуглом галовамі ўніз.
Гл. таксама Сцяг Паставаў
Літаратура
Спасылкі
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36
Катэгорыя:Паставы Паставы