Герб Поразава — герб гарадскога пасёлка Поразава Свіслацкага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад г. № 279. Мастак Віктар Ляхар.
Гісторыя У 1515 годзе кароль польскі Жыгімонт I Стары дараваў мястэчку Поразава магдэбургскае права, а праз год, 1 чэрвеня 1516 года горад атрымаў адзін з атрыбутаў гарадскога самакіравання — герб«Гербы Гродзеншчыны — абсалютна еўрапейская, шматгаворачая геральдыка» : «у блакітным полі постаць Дзевы Марыі з дзіцём Ісусам на руках». Ён быў адноўлены па гарадскіх пячатках XVII—XVIII стагоддзяў, у прыватнасці, узору 1720 года.
Апісанне Сучасны герб уяўляе сабой барочны шчыт, у блакітным полі якога на залатым паўмесяцы намалявана фігура Дзевы Марыі ў залатой кароне, чырвона-сініх адзеннях, на руках якой немаўля Ісус у залатой кароне, белым адзенні. Над іх галовамі — залатыя німбыУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279 .
Гл. таксама Сцяг Поразава
Літаратура
Спасылкі
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279
Катэгорыя:Поразава Поразава