Іва́н Іларыё́навіч Камі́нскі (, вёска Масоры (цяпер ) — ) — старшы лейтэнант, лётчык-разведчык савецкіх ВПС. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (29.06.1945), узнагароджаны ордэнамі і медалямі.

Біяграфія Скончыў ваеннае вучылішча ў горадзе Энгельс (1941). У час вайны камандзір экіпажу, потым намеснік камандзіра эскадрыллі ў асобным палку далёкай авіяразведкі. Зрабіў 239 баявых вылетаў, правёў фотаразведку каля 27 тыс. кв. км тэрыторыі праціўніка — лепшы вынік у савецкіх ВПС часоў 2-й сусветнай вайны. Паведамляецца, што нямецкае камандаванне абяцала за збіццё Камінскага Жалезны крыж. Выконваў баявыя задачы на Заходнім і 3-м Беларускім франтах. У дзельнік абароны Масквы, Арлоўскай, Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай, Беларускай аперацый, баёў у Літве, Польшчы, Усходняй Прусіі.

Пілатаваў: Пе-2 у варыянце фотаразведчыка.

Збіты 27.2.1945, у 239-м вылеце. Гарэў разам з самалётам, але дацягнуў машыну да сваёй тэрыторыі, разам з экіпажам выкінуўся з парашутам. Амаль год правёў у шпіталі, паводле стану здароўя быў спісаны з баявой авіяцыі.

Пасля вайны скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б (1948), Вышэйшую партшколу пры ЦК КПСС (1963). З 1948 года працаваў сакратаром райкома КПБ, старшынёй Фрунзенскага райвыканкома Мінска, у апараце Дзяржплана БССР.

Памяць Помнік у аграгарадку Машканы Сенненскага раёна.

Літаратура З кагорты савецкіх сокалаў //  — С. 7—9. Камінскі Іван Іларыёнавіч //  — С. 306.

Спасылкі

КАМИНСКИЙ Иван Илларионович

Катэгорыя:Постаці савецкай ваеннай авіяцыі Катэгорыя:Постаці ваеннай авіяцыі з Беларусі Катэгорыя:Ваенныя лётчыкі СССР Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска Катэгорыя:Капітаны СССР