Міхаіл Раманавіч Суднік (, в. Пяцюлёва, Полацкі раён, Віцебская вобласць — ) — беларускі мовазнавец. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1970), кандыдат філалагічных навук (1954). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1980).

Біяграфія Скончыў у 1938 годзе Мінскі педагагічны інстытут. У 1944—1952 гг. навуковы супрацоўнік Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. У 1952—1957 гг. загадчык сектара Інстытута мовазнаўства АН БССР, у 1957—1983 гг. дырэктар, адначасова з 1975 г. загадчык сектара лексікалогіі і лексікаграфіі, старшы навуковы супрацоўнік, з 1992 г. саветнік пры дырэкцыі Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць Асноўныя напрамкі даследаванняў — беларуская лексікалогія і лексікаграфія, арфаграфія, тэрміналогія, анамастыка. Адзін з аўтараў «Руска-беларускага слоўніка» (1953), «Беларуска-рускага слоўніка» (1962), «Арфаграфічнага слоўніка» (5-е выд., 1982), «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1-5, 1977—1983). Старшыня Беларускага (1959—1985 гг.), Член Міжнароднага (з 1973 г.) камітэтаў славістаў.

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у манаграфіі.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1979), медалямі.

Публікацыі К истории белорусской лексикографии (XVI—XVII веках) : Автореферат дис. на соискание ученой степени кандидата филологических наук / Акад. наук БССР. Ин-т языковедения. — Минск : [б. и.], 1953. — 26 с.; 22 см. Слоўнік асабовых уласных імён. — Мн., 1965. Орфографический словарь. 6-е изд., доп. и уточн. / Н. П. Лобан, М. Р. Судник — Мн.: Народная асвета, 1990. — 255, с. 20 см. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, больш за 65000 слоў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа; пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко — МН.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1999. — 783, с. Пытанні культуры пісьмовай мовы / Пад. рэд. А. І. Падлужнага; [аўт.: М. Р. Суднік і інш.] — Мінск: Народная асвета, 1991. — 173, с.

Літаратура

Судник Михаил Романович // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник / [редколлегия: В. Г. Гусаков (гл. ред.) и др.]. — Минск, 2017. — С. 509. Міхневіч А. Я. Міхаіл Раманавіч Суднік (Так 80-годдзю з дня нараджэння) // Беларуская лінгвістыка. 1990. Вып. 38. Лукашанец, А. Жыццё, прысвечанае беларускай мове / А. Лукашанец // Веды. — 2010. — № 47 (22 нояб.). — С. 6.

Спасылкі Міхаіл Раманавіч Суднік у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Суднік Міхаіл Раманавіч // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць

Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Полацкім раёне