Су́ліца — разнавіднасць кідальнай зброі.
Уяўляе сабой кароткую дзіду, мае жалезны наканечнік даўжынёй 15—20 см і дрэўка (ратовішча) даўжынёй 1,2—1,5 м. Наканечнік з дрэўкам злучалі ўтулкай або тронкамі.
Актыўна выкарыстоўвалася ва ўсходняй і паўночнай Еўропе ў перыяд IX—XIII стагоддзяў як баявая і паляўнічая зброя. Згадваецца ў «Слове пра паход Ігараў» як зброя рускіх і палавецкіх воінаў. У рускай конніцы суліца выкарыстоўвалася да канца XVII стагоддзя. На тэрыторыі Беларусі наканечнікі суліц знойдзены пры раскопках у Браславе, Дрысвятах, Крычаве і ў іншых месцах.
Літаратура
Спасылкі Сулица // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Что это за оружие сулица, его описание и характеристики, применение // «Военный обзор» MILITARYARMS.RU Оружие Древней Руси. Часть 1. Копья и сулицы // Проект «Меднолит»
Катэгорыя:Зброя паводле алфавіта Катэгорыя:Кідальная зброя паводле алфавіта Катэгорыя:Сярэдневяковая зброя Катэгорыя:Кідальныя дзіды