Ла́хва (, ) — вёска ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці, на рацэ Смердзь. Адміністрацыйны цэнтр Лахвенскага сельсавета. Насельніцтва 1850 чал. (2009). Знаходзіцца за 25 км на ўсход ад Лунінца, 2 км ад чыгуначнай станцыі Лахва (лінія Лунінец — Калінкавічы); на шашы Лунінец — Мікашэвічы.

Назва На думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Лахва», як і адпаведны гідронім, утварыўся ад этноніма лях С. 196—197..

Назва паселішча на іншых мовах: ,

Гісторыя Першы пісьмовы ўспамін пра вёску Лахва датуецца 1493. У XVI ст. яна ўвайшла ў склад Наваградскага павета Навагрудскага ваяводства. Мясцовасць знаходзілася ва ўладанні вялікіх князёў, пазней Кішкаў, Радзівілаў.

3 XVII ст. Лахва мела статус мястэчка, непадалёку існаваў сядзібны комплекс. У XVIII ст. тут збудавалі палац, у 1746 — мураваны касцёл Найсв. Тройцы.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лахва апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губерні. Мясціна перайшла да Вітгенштэйнаў. У пач. XIX ст. тут працавалі фабрыкі па вырабу плеценай мэблі. Станам на 1886 — 112 двароў, школа, 2 царквы, капліца, 2 сінагогі, 2 крамы.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Лахва апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства. У 1925—1938 гадах у мястэчку знаходзіўся штаб брыгады Корпуса аховы памежжа «Палессе».

У 1939 Лахва ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавета Лунінецкага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Перад вайной у вёсцы жыло 1840 чалавек у 546 дварахЛахва .

У Другую сусветную вайну 3 верасня 1942 года ў Лахве адбылося адно з першыхMichaeli, Lichstein, Morawczik, and Sklar (eds.). First Ghetto to Revolt: Lachwa. — Tel Aviv: Entsyklopedyah shel Galuyot, 1957. паўстанняў у яўрэйскім гета.

У ліпені 1944 гадах гітлераўцамі было спалена 168 дамоў, забіта 437 чалавек.

Станам на 1972 у вёсцы было 675 двароў, на 1996 — 652 двары, на 2009 — 683 двары.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1886 — 892 чал. XX стагоддзе: 1972 — 2374 чал.; 1996 — 1850 чал.Лахва // С. 341.

Інфраструктура

У Лахве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, Брэсцкі абласны дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі «Лахва», дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Славутасці За 2 км ад вёскі знаходзіцца паселішча жалезнага веку.

Гістарычная забудова (кан. XIX — пач. XX стст.; фрагменты) Могілкі яўрэйскія Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1880)

Страчаная спадчына Капліца Касцёл могілкавы Касцёл Найсв. Тройцы (1746) Сінагога

Вядомыя асобы Мар'ян Гутэн-Чапскі (1890—1936) — амерыканскі педагог, пісьменнік. Канстанцін Фёдаравіч Шэўчык (нар. 1948) — беларускі палітык. Адам Пятровіч Басюкевіч (нар. 1949) — беларускі савецкі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч.

Літаратура

Łachwa // S. 566—567.

Спасылкі

Агульная інфармацыя Лахва на Radzima.org Лахва на Globustut.by

Катэгорыя:Лахвенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лунінецкага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства