Станіслаў Панятоўскі (, Варшава — , Фларэнцыя) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падскарбі вялікі літоўскі (1784—1791), генерал-лейтэнант, шэф пешай коннай гвардыі.

Трымаў Падольскае, Багуслаўскае і Канеўскае староствы.

Біяграфія Прадстаўнік шляхецкага роду Панятоўскіх герба «Цёлак», сын Казіміра і Апалоніі з Устшыцкіх, пляменнік караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Выхоўваўся ў пансіёне італьянскіх манахаў-тэатынаў. У 1771 наведаў Лондан, у 1772 вучыўся ў Кембрыджскім універсітэце.

Уваходзіў у склад Адукацыйнай камісіі, праводзіў перамовы з расійскай імператрыцай Кацярынай II. Пазней пасяліўся на Украіне, дзе збудаваў шэраг прадпрыемстваў і правёў зямельную рэформу.

Быў паслядоўным прыхільнікам пераходу да спадчыннай манархіі ў Рэчы Паспалітай. Па прыняцці Канстытуцыі 3 мая (1791) выехаў у Аўстрыю, потым Італію.

Ад сувязі з Касандрай Лючы меў узаконеных сыноў, якія атрымалі тытул князёў дзі Монтэ Ратонда (1847), а ў Аўстрыі тытул князёў Панятоўскіх (1850). Нашчадкі аселі ў Францыі і ўвайшлі ў склад французскай арыстакратыі.

Літаратура

Станіслаў, сын Казіміра Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Падскарбіі вялікія літоўскія Катэгорыя:Канфедэраты Чатырохгадовага сойма