Турэ́ц (, ) — аграгарадок у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Турэцкага сельсавета. Насельніцтва 670 чал. (2000). Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы ўсход ад Карэлічаў, за 32 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея; на аўтамабільнай дарозе Карэлічы — Мір.

Гісторыя Першы ўспамін Турца змяшчаны ў Галіцка-Валынскім летапісе і датуецца 1276 годам, калі галіцка-валынскія князі разам з татарамі пайшлі на Наваградак і Гродна. У XIV ст. мясцовасць знаходзілася ва ўладанні князя Уладзіміра Альгердавіча. Яго сын князь Аляксандр (Алелька) перадаў навакольныя землі Лаўрышаўскаму манастыру.

У XVI ст. Турэц атрымаў статус мястэчка, уваходзіў у склад Наваградскага павета і знаходзіўся ва ўладанні магнатаў Хадкевічаў. Ад гэтага часу тут пасяліліся яўрэі, якія займаліся пераважна дробным гандлем. Паводле звестак на 1717 год яўрэйская абшчына Турца плаціла 340 злотых пагалоўнага падатку. З XVII ст. у мястэчку існаваў невялікі касцёл, пабудаваны гетманам К. Хадкевічам. Побач з касцёлам стаяла грэка-каталіцкая царква. Апроч гэтага, дзейнічала праваслаўная драўляная Юр'еўская царква.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Турэц апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Ярэміцкай воласці Наваградскага павета. Станам на 1799 год у мястэчку было 152 дымы. На 1880—171 двор, 2 праваслаўныя царквы, сінагога, яўрэйская малітоўная школа, 3 млыны, 2 карчмы, 5 крам. Побач — фальварак і маёнтак Ліпніцкіх і Свідзінскіх. У 1888 годзе расійская адміністрацыя пабудавала ў Турцы новую мураваную царкву. У 1890 годзе адкрылася народнае вучылішча. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Турцы было 230 двароў, царква, капліца, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, народная вучылішча, хлебазапасны магазін, пошта, 18 крам, 2 ветраныя млыны, 7 заезных дамоў; рэгулярна (23 красавіка і 1 кастрычніка) адбываўся кірмаш, кожны аўторак — таргі. Станам на 1908 год у мястэчку было 363 двары. thumb|Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Турэц апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ярэміцкай гміне Наваградскага павета, з 1926 — цэнтр гміны Стаўбцоўскага павета. У верасні 1921 года ў мястэчку было 218 двароў, сямікласная агульнаадукацыйная школа, клуб, прыватная бібліятэка, пошта, 5 корчмаў. Станам на 1931 — 3 млыны, 25 крам, ашчадна-крэдытная каса.

У 1939 годзе Турэц увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. У гэты час тут было 311 двароў. На 1 студзеня 2000 года ў вёсцы было 292 двары.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1830 — 518 муж., з іх шляхты 4, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 116, мяшчан-хрысціян і сялян 394, жабракоў 2 С. 413.; 1863 — 794 чал.; 1897 — 1596 чал. XX стагоддзе: 1908 — 1893 чал.Уладзімір Бянько. Турэц // С. 544.; 1921 — 1290 чал.Уладзімір Бянько. Турэц // С. 545.; 1931 — 1,5 тыс. чал.; 1940 — 1508 чал.; 1 студзеня 2000 — 670 чал.

Інфраструктура У Турцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка.

Славутасці

Могілкі яўрэйскія Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы (1888) Шараговая забудова Млын

Страчаная спадчына Сядзіба Хадкевічаў (XVII ст.) Царква Святога апостала Яна Багаслова (1830)

Вядомыя асобы Анатоль Дзяркач (1887—1937) — беларускі паэт. Аляксандр Кеда (нар. 1956) — оперны спявак, заслужаны артыст Беларусі. Пётр Конюх (1910—1994) — оперны спявак. Уладзімір Конюх (1943—1997) — беларускі матэматык. Барыс Рагуля (1920—2005) — беларускі ваенны, эміграцыйны дзеяч. Кастусь Станкевіч (1925—1989) — грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў Аўстраліі. Фёдар Фёдараў (1911—1994) — беларускі фізік-тэарэтык.

Зноскі

Літаратура

Turzec (4) // 666—667.

Спасылкі

Скалечаная вёска

Катэгорыя:Турэцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Карэліцкага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства