Андрэй Завіша (? — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян менскі (з 1628).
На сойме 1629 года быў запісаны камісарам па аплаце войска Вялікага Княства Літоўскага.
З роду Завішаў герба «Лебедзь зменены», сын віцебскага кашталяна Мальхера.
Меў трох сыноў: Крыштафа, ковенскага ляснічага, які меў сыноў Банавентуру, які памёр маладым, і Аляксандра, новагародскага падстолія; Яна, які меў толькі дачок; Юрыя, які загінуў бяздзетным у Хацінскай бітве ў 1621 годзе. Крыштаф і Юрый былі запісаны сярод ахвярадаўцаў кляштара дамініканаў у Менску.
Літаратура Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908. Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839-1846.
Андрэй (кашталян менскі) Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны менскія