Чэшска-Мараўскае ўзвышша () — узвышша ў Чэхіі, паўднёва-ўсходняя частка Чэшскага масіву.

Працягласць складае каля 150 км пры шырыні да 100 км. Найвышэйшы пункт — гара Яваржыцы (837 м). Узвышша складзена пераважна гранітамі і гнейсамі. У рэльефе пераважаюць моцна расчлянёныя рэкамі ўзгоркі і нізкагор’і з асобнымі скалістымі грабянямі. На тэрыторыі размешчаны шыракалістыя і іглічныя лясы, лугі, пашы.

Гл. таксама Ждзярскія горы

Літаратура . DEMEK, Jaromír; MACKOVČIN, Peter, a kolektiv. Zeměpisný lexikon ČR: Hory a nížiny. 2. vyd. Brno: Agentura ochrany přírody a krajiny ČR, 2006. 582 s. ISBN 80-86064-99-9.

Спасылкі

Катэгорыя:Рэльеф Чэхіі Катэгорыя:Раўніны Еўропы