Міхал Лопат, таксама Міхал Лопат-Быкоўскі — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Сям’я Паходзіў з роду Лопатаў-Быкоўскіх герба «Лопат», быў сынам стражніка польнага літоўскага Станіслава і Марыяны Стрыбэль. Быў жанаты двойчы: з Ганнай Часноўскай і Кацярынай Мараўскай, меў дзяцей — Адама і Ігнацыя Лопатаў.
Біяграфія У 1775 рашэннем Падзелавага сойму атрымаў Бабруйскае староства ў 50-гадовую эмфітэўзу. Староста бабруйскі. У 1776 пасол на сойм ад Старадубскага павета, у 1778 — ад Ваўкавыскага. Абозны вялікі літоўскі ў 1776—1781. У 1778—1780 дэпутат Пастаяннай Рады, у 1787—1789 маршалак Трыбуналу ВКЛ. Спрычыніўся да стварэння Канстытуцыі 3 мая. Падчас вайны з Расіяй у 1792 падпісаў разам з 130 прадстаўнікамі новагародскай шляхты зварот да караля, дзе выказваў сваю вернасць і гатоўнасць працягваць барацьбу.
Дарадца Таргавіцкай канфедэрацыі Новагародскага павету. Пасол ад павета на Гарадзенскі сойм 1793. Атрымаўшы падтрымку прадстаўніка Расіі Якаба Сіверса, увайшоў у склад соймавай дэпутацыі для заключэння паразумення адносна падзелаў з Расійскай імперыяй і Прускім каралеўствам.
За сваю дзейнасць на Падзелавым сойме падазраваўся ў данасіцельстве Восіпу Ігельстрому. У сакавіку 1794 быў моцна збіты кіем у Новагародку. За колькі дзён да пачатку паўстання пад кіраўніцтвам Касцюшкі, каб пазбегнуць арышту інсургентамі, здолеў уцячы.
Член масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы. Пасведчаны каля 1815 года. Памочнік правяраючага архітэктара і масон 3-й ступені ў 1818, 2-і сцюарт і масон 4-й ступені ў 1820. Член ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы, масон 4-й ступені ў 1820 годзе.
Узнагароджаны Ордэнам Белага Арла і Ордэнам Святога Станіслава.
Літаратура A. Zahorski. Michał Łopot // Polski Słownik Biograficzny. T. XVIII. W-wa — Krawów, 1973. S. 413—414.
Міхал Катэгорыя:Абозныя вялікія літоўскія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Старосты бабруйскія Катэгорыя:Канфедэраты Анджэя Макраноўскага Катэгорыя:Масоны Беларусі