Гарадзе́я (, ) — гарадскі пасёлак у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці, на р. Гарадзейка. Цэнтр Гарадзейскага сельсавета (не ўваходзіць у яго склад). Чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Баранавічы, на аўтадарозе Нясвіж—Навагрудак. Насельніцтва 3 777 чал. (2017).
Назва У аснове назвы — слова горад у спалучэнні са старажытным славянскім фармантам -ея. Гарадзея — пасяленне на месцы нейкай агароджы, гарадзьбы.В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 80.
Назва Гарадзея паходзіць ад рачной назвы, адпачатная форма якой — *Gardēja.
(як у падняпроўскіх гідронімах Вядзейка — Vedēja, Мярэйка — Merēja, Рыпейка — Rupēja)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 165, 178, 195, 206..
Корань той жа, што і ў літоўскіх гідронімах Gardinas, Gardena, Garduva, Gardė, Gard-upis, латышскіх Gard-upe, Gardena, Gardauņa. На Верхнім Павоччы той жа корань Gard- у балцкім гідроніме Гардата́ (з прытокам Аката́ з такім жа балцкім гідранімічным суфіксам -at-)<. На Панёманні той жа корань Gard- у гідроніме Горадзен (> Гараднічанка), ад якога назва Гродна.
з індаеўрапейскім *gherd- "ахопліваць; агароджваць" (ад карацейшага *gher- "хапаць, абдымаць")J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 442, 444.. Ад яго таксама і праславянскае *gordъ "горад (агароджанае месца)", літоўскае gardas "загарода (для свойскай жывёлы)".
Такія назвы адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возераA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 118..
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Упершыню згадваецца ў 1530 годзе ў сувязі са скаргай Васіля і Льва Чыжоў разам з Бейнаровічамі і Пратасовічамі на пана С. Ільініча, які чыніў разбой на тэрыторыі іх маёнткаў Гарадзея і Астраўкі. З 1575 года ўласнасць Радзівілаў.
У складзе Расійскай імперыі У XIX ст. вёска пад назвай Горная Гарадзея, цэнтр воласці Навагрудскага павета. З пабудовай Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (1871) — станцыя.
У 1-ю сусветную вайну з 1915 года апынулася ў прыфрантавой паласе, называлася Замір’е (ад імя маёнтка князя Вітгенштэйна, які знаходзіўся на поўнач, уздоўж шляху на Мір). У маі-чэрвені 1917 года ў Замір’і адбыліся мітынгі і маніфестацыі працоўных і салдат з патрабаваннем роспуску Дзяржаўнай Думы і ўлады Саветам. Дзейнічалі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і арганізацыя РСДРП(б), якая ў верасні 1917 года налічвала 135 чал.
Найноўшы час Савецкая ўлада была ўстаноўлена ў лістападзе 1917 года. З лютага да снежня 1918 года Гарадзея акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Члены падпольнай бальшавіцкай арганізацыі займаліся агітацыяй, перашкаджалі вывозіць у Германію нарабаваную маёмасць і прадукты. Летам і восенню 1918 года ў раёне Гарадзеі дзейнічалі партызанскія атрады. У канцы 1918 года станцыя і паселішчы вакол яе заняты Чырвонай Арміяй. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б)Б у складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР.
У ходзе Польска-савецкай вайны са жніўня 1919 да 6 жніўня 1920 года, а затым з кастрычніка 1920 года Гарадзея занята польскімі войскамі. З 1921 года мястэчка ў складзе Польшчы, цэнтр гміны Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР, з 1940 года гарадскі пасёлак у Нясвіжскім раёне, зліўся з чыгуначнай станцыяй. У перадваенныя гады ў гарадскім пасёлку Гарадзея жылі 796 яўрэяў.
26 чэрвеня 1941 года Гарадзея захоплена вермахтам, акупацыя доўжылася да пачатку ліпеня 1944 года. Нацысты арганізавалі гета ў Гарадзеі, у ліпені 1942 года ўсе вязні гета былі забітыя.
Насельніцтва
1969 — 4200 чал. 1995 — 4,9 тыс. чал. 2001 — 4447 чал. 2006 — 4,2 тыс. чал. 2016 — 3 802 чал. 2017 — 3 777 чал.
Эканоміка Прадпрыемствы харчовай (цукровы камбінат) і лёгкай прамысловасці.
Славутасці Спаса-Праабражэнская царква (1808) Праваслаўная капліца 1874 г. Касцёл Святога Іосіфа Сінагога (не дзейнічае)https://belisrael.info/?p=17457
Вядомыя асобы Юрый Мікалаевіч Абрамовіч (нар. 1948) — беларускі архітэктар. Арон Львовіч Астроўскі (; 1905—1985, Ленінград) — савецкі музыказнавец. Заслужаны дзеяч мастацтва Узбекскай ССР (1944). Уладзімір Дзмітрыевіч Бруй (нар. 1948) — беларускі пісьменнік, перакладчык. Вера Сямёнаўна Касмовіч (1928) — удзельніца пасляваеннага антысавецкага падпольнага руху, сябра Саюза змагання за незалежнасць Беларусі. Аляксандр Надсан (1926—2015) — беларускі грэка-каталіцкі святар, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы. Міхаіл Аляксеевіч Маталыцкі (нар. 1957) — беларускі матэматык Міхась Маскалік (1903—1965) — беларускі рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч у Заходняй Германіі. Мардэхай Перэльман (; 1901—1955, Парыж) — французскі скульптар. Аляксандр Вікенцьевіч Скачко (нар. 1933) — беларускі ўрач. Народны ўрач Беларусі (1994).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі