Карл Більт (, поўнае імя пры нараджэнні Нільс Даніэль Карл Більт; , , лен Халанд, Швецыя) — шведскі палітык і арыстакрат.
Біяграфія Скончыў Стакгольмскі ўніверсітэт.
У 1973—1974 гадах старшыня Свабоднага студэнцкага саюза Памяркоўнай кааліцыйнай партыі (ПКП).
У 1974—1976 гадах старшыня Арганізацыі еўрапейскіх студэнтаў-дэмакратаў, адначасова сакратар па палітычных пытаннях ПКП.
У 1979—2001 гадах дэпутат Рыксдага, у 1986—1999 — лідар Кансерватыўнай партыі Швецыі, у 1991—1994 — прэм’ер-міністр краіны.
У 1995—1997 гадах займаў пост спецпрадстаўніка ЕС у былой Югаславіі і Вярхоўнага прадстаўніка ў Босніі і Герцагавіне, у 1999—2001 гг. быў спецыяльным пасланцам Генеральнага сакратара ААН на БалканахКарл Більт: «Еўропе не патрэбныя міністры-нацыяналісты».
З 2006 года з’яўляецца міністрам замежных спраў Швецыі.
24 снежня 2010 года ён, разам са сваімі чэшскім, польскім і нямецкім калегамі напісаў артыкул у газеце New York Times, у якім рэзка асуджаецца становішча ў Беларусі пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараўhttp://democraticbelarus.eu/node/10893.
Літаратура
Спасылкі Афіцыйны Блог Карла Більта
Катэгорыя:Персоны нон грата Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Швецыі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Швецыі Катэгорыя:Дыпламаты Швецыі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Белай зоркі 1 класа