Баляслаў Іванавіч Сяўко́ (, вёска Міжэрычы, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць — ) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст БССР (1972).

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і селяніна. У 1961 годзе быў прыняты ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на акцёрскі факультэт. Яго педагогам быў прафесар, народны артыст БССР Д. А. Арлоў. Пасля заканчэння інстытута ў 1965 годзе — акцёр тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску. З 1969 года заснавальнік і кіраўнік Віцебскага народнага тэатра пантамімы «Мім».

Творчасць На працягу многіх гадоў — выканаўца рознапланавых роляў: Толік («Вайна пад стрэхамі» А. Адамовіча), Юрка («Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Валодзька («Трыбунал» А. Макаёнка), Колесаў («Развітанне ў чэрвені» А. Вампілава), Уладзімір («Чужы» Л. Ніканенка), сын («Зацюканы апостал» А. Макаёнка), Аўгуст Фіш («Аз і Ферт» П. Фёдарава) і іншых. Здымаўся ў кіно (фільм «Дзяржаўная граніца», фільм 5 «Год сорак першы» — Стапінскі і кароткаметражны фільм «Барвяная трава» — трактарыстБолеслав Севко // КИНО-ТЕАТР.Ру).

Узначальваў калектыў пантамімы, якому прысвоена званне «Народны». На 12-м і 13-м Міжнародных фестывалях пантамімы ў горадзе Брно (Чэхія) калектыў займаў першыя месцы ў намінацыях: сола, дуэт і трыа ў групавым выступленні з кароткай праграмай.

Узнагароды і званні Заслужаны артыст Беларускай ССР (1976) Ордэн Францыска Скарыны (2002) Дыплом «За лепшую мужчынскую ролю» на Фестывалі сучаснай нямецкай драматургіі за выкананне галоўнай ролі ў спектаклі «Адукаваныя» (1998) М. Чокэ

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Сяргей Чыгрын Артыст самай залежнай прафесіі // Культура, № 23 (1462) 06.06.2020 — 13.06.2020 г. Сяргей Чыгрын Заслужаны артыст з Міжэрычаў // Зэльвенская раённая газета «Праца» Сяўко Баляслаў Іванавіч // Узнагароды Беларусі Болеслав Севко // КИНО-ТЕАТР.Ру

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Зэльвенскім раёне Катэгорыя:Акцёры тэатра СССР Катэгорыя:Кінаакцёры СССР Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Кінаакцёры Беларусі Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя