Вя́зынь. Сустракаецца таксама варыянт Вя́зань (за Вя́зыней) () — аграгарадок у Вілейскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Іліі. Адміністрацыйны цэнтр Вязынскага сельсавета. Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі.
Гісторыя Упершыню Вязынь згадваецца ў другой палове XV ст. як уладанне Саковічаў. Ад Ю. Саковіча мясцовасць перайшла да яго сына Войцеха (памёр у 1522), які па маёнтку Насілаў пісаўся панам Насілоўскім, потым — яго сыну, ваяводу віцебскаму Юрыю Насілоўскаму (памёр у 1544). Пры Юрыю Насілоўскім у Вязыні ў 1543 годзе заснавалі касцёл, у гэты ж час паселішча, імаверна, атрымала статус мястэчка. Тым часам першы ўспамін пра Вязынь як мястэчка датуецца 1552 года.
У другой палове XVI ст. Вязынь перайшла да Вітунскіх, Я. Вітуньскі названы як уладальнік паселішча ў 1616 годзе пры размежаванні з суседнім маёнткам Куранцом. Пазней паселішча перайшло ў валоданне Віленскага жаночага кляштара бенедыкцінак пры касцёле Св. Кацярыны. Як уласнасць бенедыкцінак мястэчка згадваецца ў 1627 і 1638 гадах пры размежаваннях іх зямель і пры парушэнні межаў Вязынскай пушчы з боку ваяводы смаленскага А. Гасеўскага, у 1674 годзе пры размежаванні з маёнткам віленскіх бернардзінак Рабунем.
У 1721 годзе кляштарныя маёнтак Вязынь і фальварак Седзіца мелі спрэчныя землі з Маладзечнам і Селішчам пана Міхала Казіміра Коцела. У 1736 годзе згадваецца царква ў Вязыні, на якую кляштар бенедыкцінак вылучыў паўвалокі зямлі. У 1770 годзе адбылося яшчэ адно размежаванне з суседнімі маёнткамі Селішчам і Ляўковам. У 1791 годзе ў мястэчку збудавалі Успенскую царкву.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Вязынь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце Мінскай, з 1843 — Віленскай губерні. У 1808 годзе мястэчка перайшло да Гяцэвічаў. Паводле перапісу 1897 года тут была царква, каталіцкая мураваная капліца, сінагога. У пачатку XX ст. — валасная ўправа, народнае вучылішча (91 вучань і 2 настаўнікі), аднакласная царкоўнапрыходская школа, 359 дзесяцін зямлі. Цягам 1810—1913 гадоў у маёнтку Гяцэвічаў працавалі бровар (10 работнікаў), цягам 1810—1913 гадоў — млын (18 работнікаў).
Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Вязынь апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе была цэнтрам гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства.
У 1939 годзе Вязынь увайшла ў БССР, дзе з 12 кастрычніка 1940 года была цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 год — 272 двары, на 1993 год — 329 двароў. У 2000-я гады Вязынь атрымала статус аграгарадка Вязынь // Государственный центр картографо-геодезических материалов и данных Республики Беларусь.
У 2017 годзе зняты фільм «Перазімаваць» пра дом сезоннага пражывання ў Вязыні.
Насельніцтва 1859 год — 367 чал.; 1881 год — 270 чал.Wiazyń // S. 276.; 1897 год — 601 чал. 1901 год — 602 чал.; 1921 год — 507 чал.Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.; 1970 год — 825 чал., 272 двары; 1993 год — 778 чал., 329 двароўВ. Л. Насевіч, Г. М. Новікава. Вязынь // С. 386.; 1999 год — 672 чал. 2008 год — 604 чал. 2009 год — 557 чал. 2019 год — 492 чал.
Інфраструктура Працуе сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, паліклініка, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Славутасці
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1908) Могілкі старыя каталіцкія Сядзібна-паркавы комплекс Гяцэвічаў (XIX ст.) Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы (2-я пал. XIX ст.)
Страчаная спадчына Касцёл Святой Ганны (1830)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вязынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна
Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства