Пала́ц Сапе́гаў — помнік архітэктуры XVIII ст. ва Львове па вуліцы Каперніка, 40а.
Гісторыя Быў збудаваны ў 1867 годзе для князя Леона Сапегі паводле праекту архітэктара Адольфа Куна ў стылі французскага барока XVIII ст. (). Будынак двухпавярховы, з мезанінам, галоўны аб'ём мае ў плане форму квадрату, да якога прымыкае прамавугольны флігель. Манументальная агароджа з ажурнымі металічнымі варотамі аддзяляе парадны двор ад вуліцы. Сцены будынку вылучаюцца мяккаю пластыкаю, іхнюю паверхню ўпрыгожваюць рустыкація і выступы пілястраў, разкрыпоўка карнізаў і міжпавярховыя паясочкі.
Нашчадак старадаўняга літоўска-рускага роду , які замовіў для сябе палац, быў адным з найбольш выбітных фундатараў чыгуначнага будаўніцтва ў Галіччыне. Будаўніцтва палаца абышлося практычна так сама дорага, як і будаўніцтва палаца Патоцкіх.
На месцы ўсходняга флігеля палаца, які быў знішчаны бомбай у гады II сусветнай вайны, пабудавалі сярэднюю школу № 9. У 1972 годзе паўстала пытанне пра разборку гэтага будынку.
Палац захаваўся выключна дзякуючы намаганням Львоўскае абласное арганізацыі . Таварыства выступіла з ініцыятываю рэстаўраваць яго за ўласныя сродкі. Да 1976 года адбывалася рэстаўрацыя за сяброўскія складкі і дабрачынныя ахвяраванні. Да цяперашняга часу ў ім размяшчаецца Львоўская абласная арганізацыя таварыства.
Літаратура
Спасылкі Вуліца Каперніка Почесному консульстві Казахстану ў Львові не віддадуть Палацу Сапєг
Катэгорыя:Будынкі і калекцыі роду Сапегаў Катэгорыя:Палацы Львова