Табу́н (этылавы эфір дыметыламіда цыянафосфарнай кіслаты) — фосфарарганічнае злучэнне. Атрутнае рэчыва нервова-паралітычнага дзеяння. Выклікае моцны міёз.

Бясколерная рухомая вадкасць тэмпература кіпення 220 (240, каля 230) °C, тэмпература плаўлення −50 (−48) °C. Шчыльнасць 1077,8 кг/м³ (1087 г/см³). Дрэнна раствараецца ў вадзе (каля 12 %), добра ў арганічных растваральніках.

Сінтэз і ўласцівасці Табун атрымоўваюць паслядоўным узаемадзеяннем хлорвокісу фосфара POCl3 са злішкам дыметыламіна, потым з этанолам і цыянідам калію: POCl3 + 2(CH3)2NH (CH3)2NP(O)Cl2 + (CH3)2NH•HCl (CH3)2NP(O)Cl2 + C2H5OH (CH3)2NP(O)ClOC2H5 + HCl (CH3)2NP(O)ClOC2H5 + KCN (CH3)2NP(O)(CN)OC2H5 + KCl

Упершыню атрымаў нямецкі хімік Герхард Шрадэр.

Павольна гідралізуецца вадой, у кіслым асяроддзі гідроліз паскараецца, пры гэтым адбываецца адўчапленне дыэтыламіднай групы: (CH3)2NP(O)(CN)OC2H5 + H2O + HCl (CH3)2NH•HCl + HOP(O)(CN)OC2H5 Хутка гідралізуецца ў растворах шчолачаў, адшчапляе цыянід-іён: (CH3)2NP(O)(CN)OC2H5 + NaOH (CH3)2NP(O)(OH)OC2H5 + NaCN Лёгка ўзаемадзейнічае з растворамі аміяку і амінаў, што выкарыстоўваецца для дэгазацыі табуна. Прадукты дэгазацыі з’яўляюцца ядавітымі, бо ўтрымоўваюць солі сінільнай кіслаты.

Гл. таксама Зарын VX GV

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Хімічная зброя Катэгорыя:Фосфарарганічныя злучэнні Катэгорыя:Нітрылы Катэгорыя:Інгібітары халінэстэразы