Талуідзі́ны, амінаталуолы, метыланіліны, таліламіны — араматычныя арганічныя злучэнні, амінавытворныя талуолу.

Вадкасці або цвёрдыя рэчывы, добра раствараюцца ў этаноле, дыэтылавым эфіры, ацэтоне, хлараформе, дрэнна — у вадзе.

Атрыманне Гідраванне адпаведных нітраталуолаў

Выкарыстанне Талуідзіны і іх вытворныя выкарыстоўваюцца ў вытворчасці амінаталуолсульфонавых кіслот, крэзолаў, азотафарбавальнікаў трыарылметанавых і сярністых фарбавальнікаў; n-талуідзін — у якасці інгібітараў карозіі.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Араматычныя аміны