Вышаградская група (, , , ), Вышаградская чацвёрка, V4 — аб’яднанне чатырох цэнтральнаеўрапейскіх дзяржаў: Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі.

Гісторыя Была ўтворана ў выніку сустрэчы прэзідэнтаў Польшчы Леха Валенсы і ЧСФР Вацлава Гавела з венгерскім прэм’ер-міністрам Ёжэфам Анталам 15 лютага 1991 года ў горадзе Вішэград.

Часам называлася Вышаградскай тройкай ці Вышаградскім трохвугольнікам, але з падзелам Чэхаславакіі на дзве дзяржавы гэтыя назвы больш неправамоцныя.

У 1992 годзе ў рамках групы было створана Цэнтральнаеўрапейскае пагадненне па свабодным гандлі (CEFTA).

У 1999 годзе тры з чатырох удзельніц групы (Венгрыя, Польшча, Чэхія) ўвайшлі ў NATO.

1 мая 2004 года ўсе члены Вышаградскай групы сталі членамі Еўрапейскага саюза.

Старшынства thumb|Сустрэча прэзідэнтаў V4 (Польшча, 2009). Злева направа: Вацлаў Клаус, Іван Гашпаравіч, Лех Качыньскі, Ласла Шоям 1999/00 — 2000/01 — 2001/02 — 2002/03 — 2003/04 — 2004/05 — 2005/06 — 2006/07 — 2007/08 — 2008/09 — 2009/10 — 2010/11 — 2011/12 — 2012/13 — 2013/14 — 2014/15 — 2015/16 — 2016/17 — 2017/18 — 2018/19 — 2019/20 — 2020/21 — 2021/22 — 2022/23 — 2023/24 — 2024/25 —

Гл. таксама Еўрапейская тройка Усходняе партнёрства Асацыяванае трыа Люблінскі трохвугольнік Цэнтральнаеўрапейскае пагадненне па свабодным гандлі

Спасылкі

Афіцыйная старонка Міжнародны вышаградскі фонд

Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі Катэгорыя:Знешняя палітыка Польшчы Катэгорыя:Знешняя палітыка Чэхіі Катэгорыя:Знешняя палітыка Славакіі Катэгорыя:Знешняя палітыка Венгрыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе Катэгорыя:1991 год у Еўропе