Шарль Луі Альфонс Лаверан (; ) — французскі фізіёлаг.
Біяграфія Нарадзіўся 18 чэрвеня 1845 года ў Парыжы.
У 1880 годзе, падчас працы ў ваенным шпіталі ў Канстанціне, ён выявіў, што малярыя выклікаецца прасцейшымі, гэта першы выпадак, калі самыя прасцейшыя былі вызначаныя як крыніца хваробы. За гэта адкрыццё і іншыя, звязаныя з даследаваннямі сувязі прасцейшых з захворваннямі, ён атрымаў у 1907 годзе Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне.
Памёр 18 мая 1922 года. Пахаваны ў Парыжы на могілках Манпарнас.
Крыніцы
Літаратура L. Colin, Notice sur l’inspecteur L. Laveran, Paris, 1879. M. Phisalix, Alphonse Laveran, sa vie, son œuvre, 1923. Edmond Sergent et al., La Découverte de Laveran : Constantine, 6 novembre 1880, Masson, Paris, 1929, 48 p. M. Phisalix, " Alphonse Laveran " in Biographies médicales, no 7 octobre 1936. Hommes et destins in Dictionnaire biographique d’outre-mer, Académie des sciences d’outre-mer, 1975, p. 446. Histoire de la médecine aux armées, tome 2, 1984.
Спасылкі
Біяграфія Шарля Лаверана на сайце Нобелеўскага камітэту Нобелеўская лекцыя Шарля Лаверана
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Манпарнас Катэгорыя:Члены Парыжскай медыцынскай акадэміі Катэгорыя:Біёлагі Францыі Катэгорыя:Фізіёлагі