Дэвальва́цыя белару́скага рубля́ — аднамомантавыя паніжэнні курсу нацыянальнай валюты ў 1999, 2009 і 2011 гадах.

1999 У 1999 годзе курс беларускага рубля быў зніжаны на 37 % адносна долару ЗШАДэвальвацыя ў Беларусі б'е сусветныя рэкорды // Telegraf.by, 24 мая 2011 г.. Паводле звестак Сусветнага банка, дэвальвацыя 1999 года ў Беларусі была найбольш значнай дэвальвацыяй нацыянальнай валюты ў свеце ў 1999 годзе і адной з найбуйнейшых дэвальвацый за перыяд 1990—2010 гадоў: нароўні з Інданезіяй (37 %, 1998) пасля Аргенціны (54 %, 2002), Эфіопіі (54 %, 1992) і Расіі (38 %, 1998)Daniel Lederman. Large Devaluations, Foreign Direct. Investment and Exports // The World Bank, сакавік 2011Беларусь побила мировой рекорд по девальвации // АФН, 24 мая 2011 г..

2009 1 студзеня 2009 годзе Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь аднамомантава знізіў курс беларускага рубля на 20,5 % адносна долару ЗША. Адначасна з гэтым Нацбанк перайшоў да прывязкі курсу рубля да кошыку валют, у склад якое ўключаныя долар, еўра і расійскі рубель у роўных доляхНацбанк повысил курс доллара на 20,5 % .

2011 У пачатку 2011 года кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч неаднаразова заяўляў пра тое, што дэвальвацыі ў Беларусі не плануецца, курс беларускага рубля ў адносінах да кошыку валют утрымаецца ў васьміпрацэнтным калідорыВыбор Прокоповича: девальвация или дефолт // Хартыя-97 (23 лютага 2011), а паказчыкі, зацверджаныя ў Асноўных накірунках грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі, не будуць парушацца.

23 мая 2011 года Нацыянальны банк аднамомантава знізіў курс беларускага рубля на 56,2 % адносна долара ЗША да ўзроўню 4930 рублёў за 1 доларНацбанк Белоруссии сохраняет границы колебаний курса белорусского рубля к корзине инвалют в рамках плюс/минус 12 % // РБК 23.05.2011, пачынаючы з наступнага дня. Паводле звестак Сусветнага банка, такое паніжэнне курсу стала сусветным рэкордам па дэвальвацыі нацыянальнай валюты за 20-гадовую сусветную гісторыю, апярэдзіўшы эфіопскую дэвальвацыю 1992 года і аргенцінскую 2002 годаБеларусь пабіла сусветны рэкорд па дэвальвацыі, Наша Ніва.

Адначасна з 24 мая цэнтральнае значэнне рублёвага кошту кошыка валют было ўсталявана на адзнацы 1810 рублёў, і Нацбанк пачаў адлік 12-працэнтнага калідору ад гэтага значэння.

Гл. таксама Эканоміка Беларусі Бюджэт Рэспублікі Беларусь Фінансавы крызіс 2011 года ў Беларусі

Крыніцы

Катэгорыя:Грошы Беларусі Катэгорыя:Дэвальвацыі