__NOTOC__ 4 верасня — дзвесце сорак сёмы (дзвесце сорак восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

1024: Конрад II быў абраны каралём Германіі. 1390: Крыжакі разам з Вітаўтам напалі на Вільню і спалілі Крывы замак. 1580: Войска Рэчы Паспалітай на чале з Стэфанам Баторыем пасля двухтыднёвай аблогі ўзяло горад Вялікія Лукі. 1776: Створана Полацкая губерня Расійскай імперыі. 1781: Іспанскія пасяленцы заснавалі Лос-Анжэлес. 1791: Людовік XVI падпісаў першую Канстытуцыю Францыі 1810: Абхазія ўвайшла ў склад Расіі. 1821: Аляксандр I абвясціў зонай уплыву Расіі частку Паўночнай Амерыкі і закрыў воды Аляскі для замежных караблёў. 1857: Урачыста адкрыты помнік Гётэ і Шылеру перад будынкам Нямецкага нацыянальнага тэатра ў Веймары. 1882: Томас Эдысан у Нью-Ёрку ўключыў першае ў свеце камерцыйнае электрычнае асвятленне. 1942: У газеце Заходняга фронту «Чырвонаармейская праўда» пачала друкавацца паэма А. Т. Твардоўскага «Васіль Цёркін». 1991: Прынята пастанова Савета Міністраў БССР «Пра ўвекавечанне памяці Францыска Скарыны за мяжой». 1998: Заснаваная кампанія «Google».

Нарадзіліся

973: Аль-Біруні, персідскі навуковец, астраном 1714: Міхал Карыцкі, беларускі паэт-лацініст (пам. 10.3.1781) 1768: Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян, французскі пісьменнік і палітык 1809: Юльюш Славацкі, польскі паэт 1824: Антон Брукнер, аўстрыйскі кампазітар, арганіст і музычны педагог (пам. 11.10.1896) 1874: Аляксандр Вішнеўскі, расійскі і савецкі вайсковы хірург, стваральнік знакамітай мазі 1877: Карліс Улманіс, латвійскі палітык і дыктатар 1884: Хведар Імшэнік, беларускі літаратуразнавец, мемуарыст, педагог (пам. пасля 1931) 1888: Оскар Шлемер, нямецкі мастак 1892: Дарыюс Міё, французскі кампазітар 1896: Антанен Арто, французскі пісьменнік і акцёр 1904: Крысціян-Жак, французскі рэжысёр, сцэнарыст 1906: Ігнат Дуброўскі, беларускі пісьменнік, навуковец ў галіне сельскай гаспадаркі 1906: Макс Дэльбрук, нямецкі біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1969) 1913: Станфард Мур, амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1972) 1917: Генры Форд II, аўтамабільны канструктар 1934: Клайв Грэнджэр, брытанскі эканаміст, Нобелеўскі лаўрэат па эканоміцы (2003) 1936: Сакрат Яновіч, беларускі пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч з Беласточчыны 1937: Дон Фрэйзер, аўстралійская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка 1961: Седрык Клапіш, французскі рэжысёр 1970: Ігар Кавалера, бразільскі бубнач (Sepultura) 1981: Беёнсэ, амерыканская спявачка 1981: Максім Знак, беларускі юрыст, адвакат і палітык 1987: Марына Лінчук, беларуская фотамадэль

Памерлі

422: Баніфацый I, Папа Рымскі 1831: Юзаф Пешка, польскі мастак 1888: Ён Арнасон, збіральнік ісландскіх саг 1891: Міхаіл Каяловіч, расійскі гісторык беларускага паходжання 1907: Эдвард Грыг, нарвежскі кампазітар 1997: Міхаіл Раманюк, беларускі этнограф (нар. 3.1.1944) 1998: Эрнст Яаксан, эстонскі дыпламат 2014: Данатас Баніёніс, літоўскі акцёр і рэжысёр

Святкуюць  — Дзень імігранта

904