__NOTOC__

4 красавіка — дзевяноста чацвёрты (дзевяноста пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

1081: Патрыярх Косма I каранаваў Аляксея I Камніна імператарам Візантыйскай імперыі. 1147: Першая згадка Масквы ў пісьмовай крыніцы — Лаўрэнцеўскім летапісе. 1297: Папа Баніфацый VIII перадаў каралю Хайме II Арагонскаму астравы Сардзінію і Корсіку. 1896: Пачалася залатая ліхаманка на Юкане. 1919: Літоўская Тарыба ўключыла ў свой склад прадстаўнікоў Беларускай рады Гродзеншчыны. 1949: Бельгія, Вялікабрытанія, Нідэрланды, Данія, ЗША, Ісландыя, Італія, Канада, Люксембург, Нарвегія, Партугалія і Францыя падпісалі ў Вашынгтоне (ЗША) Паўночнаатлантычны дагавор — стварылі НАТА. 1958: Прэм’ера фільма «Манпарнас, 19». 1959: Створана Федэрацыя Малі, у якую ўвайшлі Сенегал і Французскі Судан.  1964: Гурт The Beatles апанаваў усе пяць верхніх радкоў хіт-параду продажаў ЗША. 2004: Пачалася міратворчая аперацыя ААН у Кот-д’Івуары.

Нарадзіліся

188: Каракала, рымскі імператар 1557: Леў Сапега, канцлер Вялікага княства Літоўскага (пам. 7.7.1633) 1780: Эдвард Хікс, амерыканскі мастак 1818: Майн Рыд, англійскі пісьменнік (пам. 1883) 1846: Латрэамон, французскі паэт 1866: Эміль Жантыль, французскі ваенны дзеяч, даследчык Афрыкі 1884: Ісароку Ямамота, японскі адмірал (пам. 1943) 1893: Мікалай Шчаглоў-Куліковіч, беларускі кампазітар, этнограф, паэт (пам. 31.3.1969) 1896: Васіль Русак, беларускі нацыянальны дзеяч, удзельнік Слуцкага паўстання (пам. 23.8.1954) 1899: Віталь Хамёнак, дзеяч беларускага хрысціянскага руху (пам. 1971) 1904: Юрый Кашыра, каталіцкі святар, прылічаны да святых (пам. 18.2.1943) 1906: Рэйна Валкама, фінскі акцёр 1932: Андрэй Таркоўскі, кінарэжысёр (пам. 1986) 1949: Яу Шынтун, кітайскі і амерыканскі матэматык 1952: Розмары Акерман, нямецкая лёгкаатлетка 1953: Квітка Цісык, украінская спявачка 1964: Дунга, бразільскі футбаліст 1967: Алег Хаменка, беларускі музыка, лідар гурта «Палац»

Памерлі

636: Ісідор Севільскі, каталіцкі святы 896: Фармоз, Папа Рымскі 1284: Альфонса X (Альфонса Мудры), кароль Леона і Кастыліі (з 1252) 1292: Мікалай IV, Папа Рымскі 1461: Георг Пурбах, аўстрыйскі астраном і матэматык 1566: Даніэле да Вальтэра, італьянскі мастак 1609: Карл Клізіус, французска-нідэрландскі батанік 1633: Пітэр Ластман, нідэрландскі мастак 1719: Іахім Цеханавецкі, уніяцкі царкоўны дзеяч 1806: Карла Гоцы, італьянскі пісьменнік і драматург 1817: Андрэ Масена, маршал Францыі 1846: Лявон Бароўскі, літаратуразнавец, педагог і публіцыст (нар. 27.6.1784) 1870: Генрых Густаў Магнус, нямецкі фізік і хімік 1893: Альфонс Дэкандоль, швейцарскі батанік 1929: Карл Бенц, нямецкі канструктар рухавікоў і аўтамабіляў (нар. 25.11.1844) 1932: Вільгельм Оствальд, латышскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1909 года (нар. 1853) 1952: Язэп Варонка, беларускі дзяржаўны і палітычны дзеяч (нар. 16.4.1891) 1958: Енс Фердынанд Вілумсен, дацкі мастак 1990: Олеў Эскала, эстонскі акцёр 2016: Уладзімір Міхайлавіч Казбярук, беларускі літаратуразнавец 2016: Чус Лампрэавэ, іспанская актрыса 2019: Георгій Мікалаевіч Данелія, кінарэжысёр

Святкуюць : Міжнародны дзень асветы па пытаннях міннай небяспекі і дапамогі ў дзейнасці, звязанай з размініраваннем : Дзень Інтэрнэта : Дзень міру і згоды (Дзень вызвалення) : Дзень Незалежнасці : Дзень дзяцей

404