КонанаўшчынаРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 89). — вёска ў Буркоўскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Геаграфія Размяшчэнне У 23 км на паўночны захад ад Брагіна, 28 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 139 км ад Гомеля.
Водная сістэма На ўсходзе — сетка меліярацыйных каналаў.
Транспартная сістэма Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін-Хойнікі.
Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. У 1765 годзе ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства ВКЛ. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1850 годзе валоданне графіні Ракіцкай. У 1897 годзе ў Мікуліцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.
З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Конанаўшчынскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Дакладны шлях», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны фашысты ў 1943 годзе цалкам спалілі вёску і забілі 9 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Чырвоны Кастрычнік» (цэнтр — вёска Мікулічы). Размяшчаліся пачатковая школа, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка.
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 65 гаспадарак, 176 жыхароў.
Дынаміка 1765 год — 9 двароў. 1850 год — 95 жыхароў. 1897 год — 27 двароў, 234 жыхара (паводле перапісу). 1908 год — 37 двароў. 1930 год — 72 двары, 367 жыхароў. 1959 год — 409 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 65 гаспадарак, 176 жыхароў. 2006 год (01.01.2006) — 61 гаспадарка, 175 чалавек, з якіх 37 ва ўзросце да 16 гадоў, 79 — у працаздольным і 59 — старэйшым за працаздольны.
Літаратура
Катэгорыя:Буркоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна