Міку́лічыРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 112). — аграгарадок у Буркоўскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. За 14 км на паўночны захад ад Брагіна, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галіне Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), побач аўтадарогі Брагін — Хойнікі.
Гісторыя Выяўлены археолагамі курганны могільнік X—XII стагоддзяў (захавалася 29, раней было 60 насыпаў, за 300 м на захад ад вёскі) сведчыць пра засяленне тутэйшых месцаў з глыбокай старажытнасці.
Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае
Ці не ўпершыню Мікулічы згаданыя ў запісе ад 6 кастрычніка 1541 года аб узаемных саступках грунтоў у Брагінскім маёнтку князя Аляксандра Міхайлавіча Вішнявецкага і ў Астраглядаўскім маёнтку князя Дзмітрыя Раманавіча Відыніцкага (Любецкага) з жонкай Феннай Палазовічаўнай. Належалі князю ВішнявецкамуArchiwum Główny Akt Dawnych. Archiwum Prozorów i Jelskich (AGAD. APiJ). Sygn. 1. S. 3, 4. Месціліся ў Кіеўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Напярэдадні Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 года ваяводства (у тым ліку Брагінскі маёнтак) было далучана да Кароны ПольскайVolumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі, У. [Рэцэнзія] / У. Падалінскі // Беларус. гіст. агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337. — Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009. Згодна з актам аб падзеле маёнтку Брагіна 1574 года, «… село Микуличи з людми отчизными, куничниками, з даню медовою, грошовою, з дубровами, лесы, чертежами, с полми, сеножатми и ловы зверинными» дасталося князю Аляксандру Аляксандравічу Вішнявецкамуhttp://www.belniidad.by/sites/default/files/bash/bash01_2000.pdf Беларускі археаграфічны штогоднік. Выпуск 1. — Мінск, 2000. С. 188, 192. На 1581 год, калі маёнткам валодала яго ўдава княгіня Аляксандра (з роду Капустаў) Вішнявецкая, у Мікулічах налічвалася 40 дымоў асадных сялян, з якіх выбіралася па 15 грошаў, і 12 агароднікаў, з якіх, у залежнасці ад акалічнасцяў, — па 4 або па 6 грошаў падаткуŹródła dziejowe. T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 36, 38. Яшчэ ў датаваным 13 сакавіка 1581 года дакуменце паведамляецца, што пан земскі пісар кіеўскі Дзмітрый Ялец надзелены паўнамоцтвамі ў справе размежавання добраў пана падкаморага кіеўскага Шчаснага Харлінскага з уладаннямі княгіні Вішнявецкай і яе дзяцей «jmienia Brahina, Mikulic, Listwina y innych sioł do Brahinia nalezących»Руська (Волинська) метрика [Текст] : регести документів Коронної канцелярії для укр. земель (Волинське, Київське, Брацлавське, Чернігівське воєводства) 1569—1673 / Держ. ком. арх. України, Центр. держ. істор. арх. України, м. Київ, Ін-т укр. археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського НАН України, Генер. дирекція держ. арх., Голов. арх. давніх актів; ред. і упоряд Г. Боряк [та ін.]; передм. П. К. Грімстед. — Київ, 2002. С. 301—302.
Потым, да 1622 года, часткай Брагінскага маёнтка з Мікулічамі валодаў князь Адам Аляксандравіч Вішнявецкі. Ад 1641 года Мікулічы — уласнасць князя Іераміі Міхала Вішнявецкага, які зноў аб’яднаў у адных руках Брагінскую спадчыну малодшай галіны роду. Пасля смерці ў 1672 годзе жонкі апошняга, княгіні Грызельды Канстанцыі (з роду Замойскіх), Брагінская фартуна адыйшла яе пляменніку Станіславу Канецпольскаму, незадоўга да спачыну ў 1682 годзе атрымаўшаму пасаду кракаўскага кашталяна. На 1683 год вядома, што трыма дымамі ў Мікулічах валодаў пан СілічАрхив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 489.
У 1687 годзе Мікулічы названыя сярод паселішчаў усынаўлёнага Станіславам Канецпольскім, будучага серадзкага ваяводы Яна Аляксандра Канецпольскага, жыхары якіх цяжка пацярпелі ад пабораў і гвалту казакоў сотні Русановічавай палкоўніка Войска Запарожскага Паўла Апостала Шчуроўскага; тут у яго было 28 дымоў (×6 — каля 168 чалавек), а на пастой размясціліся 28 казакоў, у якіх ажно 20 коней.Архив ЮЗР. Ч. 3. Т. 2. Акты о казаках (1679—1716). — Киев, 1868. С. 152 Пасля смерці ў 1719 г. Я. Канецпольскага і даволі працяглага (яшчэ і пры жыцці) знаходжання Мікулічаў у заставе у паноў Сілічаў,Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 284 спадчынным уладальнікам Брагінскіх добраў прыкладна з 1733 года стаў князь Міхал Сервацы Вішнявецкі, першы і адзіны ў старэйшай галіне роду, хто падпісваўся «графам на Брагіне».Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. — Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
Паводле звестак на 1748 год ксяндза Караля Непамуцэна Арлоўскага, Мікулічы былі сярод паселішчаў, частка жыхароў якіх (з ліку шляхты) належала да Астраглядавіцкай парафіі Оўруцкага дэканату Кіеўскай дыяцэзііKs. Orłowski K. N. Defensa biskupstwa y dyecezyi Kiiowskiey. — Lwów, 1748. S. 148. У 1754 годзе з 80 двароў (каля 480 жыхароў) сяла Мікулічы Брагінскага маёнтка «do grodu» (Оўруцкага замка) выплачваліся 12 злотых, 15 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 50 злотыхТариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 191. У тым жа годзе маёнтак быў куплены ў княгіні Эльжбеты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай панам Францам Антоніем Ракіцкім. У лісце ад 3 мая 1758 г. пан Ракіцкі, войскі ашмянскі, паказваў, што яго мікуліцкія падданыя не з волі дворнай, а паводле ўласнага намеру ўдаліся да лесу хойніцкага ўдавы княгіні Людвікі Шуйскай, на той час жонкі пана Быстрага, старосты ліноўскага, ды павысякалі дрэвыAGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 72 — 73.
Паводле перапісаў яўрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў у Мікулічах налічвалася адпаведна 19, 6 і 5 чалавек (głow)АрхивЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 302, 391, 710, якія належалі да Брагінскага кагала. Пэўна, на колькасць яўрэяў у сяле не магла не паўплываць Каліеўшчына 1768 года, апошні і наймацнейшы уздым гайдамацкага руху ва Украіне.
Расійская імперыя Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) — у межах Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыіНасевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182. У крыніцы, заснаванай на звестках рэвізіі 1795 года, Мікулічы названыя ў пераліку паселішчаў, нібыта адабраных у стражніка польнага літоўскага Яна Мікалая Аскеркі ў «казённое ведомство за клятвопреступление», г. зн. за ўдзел у вызвольным паўстанні 1794 годаПетреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 73. Але паселішчы тыя пан М. Аскерка трымаў у заставе ад паноў Ракіцкіх, да якіх яны пазней і вярнуліся. Дзейнічала Багаяўленская прыходская царква, будынак якой узведзены ў 1760 годзеНГАБ у Мінску. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 573. А. 35. У ёй захоўваліся два фундушы ўладальнікаў Брагіна з фальваркамі, князя Міхала Сервацыя Вішнявецкага ад 28 кастрычніка 1740 года і пані Марыі Ракіцкай ад 16 студзеня 1860 года, метрычныя кнігі і іншыя прыходскія дакументы з 1827 годаОписание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 97. Згодна з «Фармулярнай ведамасцю» Багаяўленскай царквы 1822 года, сяло Мікулічы, у якім налічвалася 168 душ мужчынскага і 198 душ жаночага полу, належала пану Рафалу АскеркуНГАБ у Мінску. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40552. А. 66.
У 1840 годзе на сродкі вернікаў і ўладальніка вёскі графа Міхала Ракіцкага замест старой збудавана новая драўляная царква. У 1855 у Брагіне і Мікулічах уласнік граф Людвік Міхайлавіч Ракіцкі (1825—1881) меў 2 вятракі, вадзяную і 6 конных млыноў, валюшню. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] : 1857 г.» засведчана, што 301 жыхар сяла Мікулічы з’яўляўся прыхаджанінам Багаяўленскай царквы, 12 мужчын і 18 жанчын з ліку жыхароў фальварка былі парафіянамі Астраглядаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны МарыіРасійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381, 681. У 1864 адкрыта народнае вучылішча.
У парэформавы час Мікулічы былі цэнтрам воласці, да якой у 1890 годзе належалі 35 населеных пунктаў з 1075 дварамі. У 1885 годзе працавала школа. У 1895 годзе каля 400 жыхароў выступілі супраць правядзення палявых прац на зямельным участку, які яны лічылі несправядліва перададзеным абшарніку. Паводле перапісу 1897 года працавалі царква, капліца, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, крама, млын, 2 вятракі, карчма; побач быў аднайменны фальварак. На 1909 год у сяле Мікулічы налічвалася 96 двароў, 702 жыхары, у фальварку 1 двор, 5 жыхароўСписок населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 122.
Падчас акупацыі германскай войскамі ў 1918 годзе партызаны пад камандаваннем Ф. І. Скараходава (выхадзец Брагіна) разграмілі створаную тут акупантамі камендатуру.
Найноўшы час 9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Мікулічы з воласцю ў складзе Рэчыцкага павета, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы»Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85.
1 студзеня 1919 г., згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
З 8 снежня 1926 года — у складзе БССР, цэнтр Мікуліцкага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай і з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (з 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей.
Дзейнічалі школа, хата-чытальня. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны Кастрычнік», працавалі гамарня (з 1931 года), 3 вятракі (1895, 1896, 1928 года). У 1938 годзе ў вёску пераселены жыхары мястэчкаў Краснае, Ульянаўка і Краснагорск, вёскі Новая Вёска.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны нацысты забілі 23 жыхароў, у тым ліку 14 жніўня 1942 года жывымі спалілі 14 жыхароў вёскі. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 290 мясцовых жыхароў. У памяць пра загінулых у 1975 годзе збудаваны абеліск з імёнамі загінулых.