Чырвонае ПолеРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 180). — вёска ў Буркоўскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Да 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Мікуліцкага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 01.12.2009 N 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области .
Геаграфія Размяшчэнне У 17 км на паўночны захад ад Брагіна, 22 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 135 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Брагін-Хойнікі.
Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснавана напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвонае поле», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў маі 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 3 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе калгасу «Чырвоны Кастрычнік» (цэнтр — вёска Мікулічы).
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 10 гаспадарак, 25 жыхароў.
Дынаміка 1940 год — 14 двароў, 98 жыхароў. 1959 год — 122 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 10 гаспадарак, 25 жыхароў. 2006 год — 10 гаспадарак, 24 чалавек, з якіх 6 ва ўзросце да 16 гадоў, 5 — у працаздольным і 13 — старэйшым за працаздольны.
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя:Буркоўскі сельсавет