Кра́снае (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Новаялчанскага сельсавета (з 2010 годаРешение Брагинского районного Совета депутатов от 29 января 2010 г. № 132 О переносе административно-территориального центра Новоиолчанского сельсовета ).
Геаграфія Размяшчэнне У 39 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 2 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 169 км ад Гомеля.
Транспартная сістэма Побач аўтадарога Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з безсістэмнай забудовы, падзеленай каналам на паўднёвую і паўночную часткі. Жылыя хаты драўляныя сядзібнага тыпу.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. У 1881 годзе згадана як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні, валоданне Салтанава. У 1932 годзе арганізаваны калгас «Інтэрнацыянал», працавалі гамарня, паравы млын (з 1929 года). Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 174 мясцовых жыхара, у памяць пра загінулыя ў 1968 годзе ў цэнтры вёскі ўсталяваны абеліск. У 1959 годзе — цэнтр саўгаса «Краснае». Размяшчаліся сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, лякарня, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня, 2 крамы, сталовая.
У наш час знаходзіцца кантрольны пункт па назіранню за радыяцыйна забруджанай мясцовасцю, з якой выселены жыхары.
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 146 гаспадарак, 404 жыхара.
Дынаміка 1931 год — 18 двароў, 120 жыхароў. 1959 год — 193 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 146 гаспадарак, 404 жыхара. 2006 год (01.01.2006) — 151 гаспадарка, 407 чалавек, з якіх 91 ва ўзросце да 16 гадоў, 229 — у працаздольным і 87 — старэйшым за працаздольны.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Новаялчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна