Аляксей Сквярнюк (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў мінскай «Зорцы-ВА-БДУ». У 2004 годзе перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў», дзе пазней замацаваўся ў асноўным складзе. У 2008 годзе трапіў у краснадарскую «Кубань», якой двойчы дапамог выйсці ў Вышэйшы дывізіён.

Улетку 2011 года перайшоў у «Спартак-Нальчык», але не змог замацавацца ў клубе і праз год пакінуў яго. У жніўні 2012 года падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй». У лютым 2013 года зноў адправіўся ў Расію, стаўшы іграком «Уфы», але ўжо ў маі пакінуў гэты клуб.

У другой палове 2013 года падтрымліваў форму з «Гарадзеяй», але не мог дапамагчы гэтай камандзе ў чэмпіянаце, бо лічыўся легіянерам. У красавіку 2014 года падпісаў кантракт са «Смаргонню», але ўжо ў чэрвені пакінуў гэты клуб. У ліпені 2014 года, не здолеўшы ўладкавацца ў іншых клубах, вярнуўся ў «Смаргонь».

У лютым 2015 года трэніраваўся разам з «Іслаччу». Пазней далучыўся да бабруйскай «Белшыны», у складзе якой пачаў сезон 2015. Здолеў замацавацца ў складзе «шыннікаў» на пазіцыі левага паўабаронцы. У лютым 2016 года падпісаў новы кантракт з бабруйскім клубам. У першай палове сезона 2016 часам выступаў на пазіцыі флангавага абаронцы. Улетку 2016 года, калі большасць ігракоў пакінула «Белшыну», застаўся ў клубе ў якасці асноўнага паўабаронцы, але не здолеў яе выратаваць ад вылету ў Першую лігу. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Бабруйск і завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера У 2004—2006 гадах гуляў у моладзевай зборнай Беларусі.

8 верасня 2007 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі. Усяго за зборную згуляў 7 матчаў.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Расіі: 2010

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара Катэгорыя:Ігракі ФК Кубань Краснадар Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Нальчык Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Уфа Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына