Касцёл Святога Антонія — каталіцкі храм, знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі Бабруйшчына (Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць). Пабудаваны ў пачатку 20 ст. з дрэва.
Гісторыя
Разбурэнне
Восенню 2009 г. у касцёле прагніў і праваліўся дах над алтаром. У 2010 г. пад грузам снегу нахіліліся сцены, столь і дах. У 2011 г. абваліліся страха, столь і вежа. Ад касцёла ў наш час захаваліся толькі рэшткі сценаў і хорыЗнік яшчэ адзін помнік беларускага драўлянага дойлідства — касцёл св. Антонія ў в. Бабруйшчына. .
Верагодна з касцёла Святога Антонія ў Бабруйшчыне паходзіць скульптурнае ўкрыжаванне XVIII стагоддзя, якое захоўваецца ў калекцыі ў Нацыянальнага мастацкага музея БеларусіАтрыбуцыя старажытнабеларускай скульптуры са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь: праблема паходжання музейных прадметаў / Чавус Станіслаў // Аладовские чтения — 2021 : материалы Международной научно-практической конференции (Минск, 27 мая 2021 года) / [редколлегия: С. И. Анейко, С. А. Шукан, А. В. Янковская]. — Минск, 2021. — С. 238―251.
Архітэктура Помнік народнага дойлідства з уплывам стылю неаготыкі і мадэрну. Вырашаны прамавугольным зрубам пад спічастым 2-схільным дахам. Да фасада далучаны прытвор, трохвугольны франтон якога рытмічна спалучаецца з 2-гранным шчытом даху, завершаным каркаснай 4-граннай шатровай вежачкай-званіцай. З тыльнага боку выступае 3-гранная апсіда пад шатровым пакрыццём. Бакавыя фасады расчлянёны стрэльчатымі аконнымі праёмамі. Малітоўная зала перакрыта 3-гранным скляпеннем, абапёртым на 6 слупоў.
Літаратура Касцёл святога Антонія // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — Мн., 2008. — С. 22-23.
Спасылкі
Катэгорыя:Касцёлы Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў неагатычным стылі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі мадэрн Катэгорыя:Колішнія касцёлы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Беларусі Катэгорыя:Бабруйшчына Катэгорыя:Храмы Святога Антонія Падуанскага