Ро́жава — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 8 км на паўднёвы захад ад горада Браслаў на ўсход ад вёскі Рожава.
Плошча паверхні возера 0,51 км², даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,73 км, даўжыня берагавой лініі 3,15 км. Найбольшая глыбіня складае 9,4 м, сярэдняя 5,8 (5,1) м. Плошча вадазбору 3,3 км². Аб’ём вады 2,95 млн м³. Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 8 метраў, на захадзе, поўначы і ўсходзе абразійныя. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны возера, у асобных месцах нізкія. Дно возера ў прыбярэжнай частцы пясчанае, глыбей — ілістае. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае слаба. Да глыбіні 4—4,5 м растуць рдзесты, рагаліснік, харавыя водарасці. У Рожава ўпадаюць ручаі і выцякае ручай у возера Рака.
Літаратура
Ліст карты N-35-18. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1983 год.
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Браслаўская група азёр Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Друйкі