Уільям Пентан Сірс (, нар. ) — амерыканскі педыятр, аўтар і сааўтар больш чым 30 кніг для бацькоў, прысвечаных цяжарнасці, нараджэнню і развіццю дзяцей, часты госць тэлевізійных шоу, у якіх удзельнічае як «Доктар Біл». Са сваёй жонкай Мартай Сірс, дзіцячай медсястрой, з’яўляецца адным з вядучых прапагандыстаў філасофіі натуральнага бацькоўства.

Біяграфія Уільям Сірс нарадзіўся ў Алтане (штат Ілінойс) у сям’і інжынера Уіларда Сірса і яго жонкі ЛюсільContemporary Authors: A Bio-Bibliographical Guide to Current Writers in … — Terrie M Rooney — Google Books. Бацька пакінуў сям’ю і дзед стаў мужчынам, якія аказваў найбольшы ўплыў на Уільяма.

Сірс праходзіў рэзідэнтуру ў дзіцячых бальніцах Бостана і Таронта. Ён з’яўляецца ад’юнкт-прафесарам педыятрыі Медыцынскай школы Каліфарнійскага універсітэта ў Ірвайн.

Уільям Сірс — кансультант часопісаў BabyTalk і Parenting, педыятр на сайце Parenting.com. Акрамя таго, ён прыняў удзел больш чым у 100 тэлевізійных шоу, у тым ліку 20/20, Шоў Філа Донах’ю, Добрай раніцы, Амерыка, Шоу Опры Уінфры і інш.

Уільям і Марта Сірсы выхавалі восем дзяцей, адзін з якіх, Стэфан, з сіндромам Дауна. Трое дзяцей, Джым, Боб (старэйшыя) і Піцер таксама сталі ўрачамі. Чацвёрты сын, Мэцью, вывучае медыцыну ў Каліфарнійскім універсітэце ў Ірвайн.

Па стане на 2009 год Сірс жыве са сваёй сям’ёй у Сан-Клементэ, Каліфорнія, і займаецца прыватнай медыцынскай практыкай () у Капістрана-Біч (), Каліфорнія, з яго сынамі.

Некаторыя працы The Baby Book (1993) The Discipline Book (1995) SIDS: A Parent’s Guide to Understanding and Preventing Sudden Infant Death Syndrome (1996) The Attachment Parenting Book (2001) The Successful Child: What Parents Can Do to Help Kids Turn Out Well (2002) The Healthiest Kid In The Neighborhood (2006) The Pregnancy Book The Birth Book Parenting the Fussy Baby The A.D.D. Book The Breastfeeding Book The Family Nutrition Book

Спасылкі http://www.askdrsears.com/ http://www.cnn.com/2007/HEALTH/parenting/04/18/par.checkups/index.html