Ду́браўская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя на рацэ Усяжы (Дубраўскае вадасховішча) паміж вёскамі Кудрышчына і Прылепы ў Смалявіцкім раёне. Вызначаная магутнасць 150 кВт, штогадовая выпрацоўка электраэнергіі ~1 млн кВт*гадзін, што дастаткова для забеспячэння электраэнергіяй ~750 прыватных дамоў. Уведзена ў эксплуатацыю ў 2002 годзе. Будаўніцтва пачалося ў снежні 2001, работы выконвала ПМК-79 ААТ «Салігорсквадбуд». У турбіннай камеры ўсталяваныя дзве турбіны вытворчасці ТАА «Прамысловы саюз — Энергія» (Гродна) па 75 кВт кожная. Ад вадазаборнага збудавання да турбін вада падаецца па бетонных галерэях, далей — па двух вадаводах дыяметрам 1400 мм і даўжынёй 30 метраў.
Літаратура Афіцыйная старонка НВТАА «Малая энергетыка»
Катэгорыя:Гідраэлектрастанцыі Беларусі Катэгорыя:Электрастанцыі паводле алфавіта Катэгорыя:Электрастанцыі Мінскай вобласці Катэгорыя:Прадпрыемствы Мінскай вобласці Катэгорыя:Эканоміка Смалявіцкага раёна Катэгорыя:2002 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2002 годзе Катэгорыя:Усяжа (рака)