Набор сімвалаў () — табліца, якая задае кадзіроўку канчатковага мноства сімвалаў алфавіта (звычайна элементаў тэксту: літар, лічбаў, знакаў пунктуацыі). Такая табліца апісвае адпаведнасць кожнаму сімвалу паслядоўнасць даўжынёй у адзін ці некалькі сімвалаў іншага алфавіта (кропак і працяжнікаў у кодзе Морзэ, сігнальных флагаў на флоце, нулёў і адзінак (бітаў) у камп’ютары).
Набор сімвалаў у камп’ютары Сімвалы ў камп’ютары звычайна кадуюцца адным ці некалькімі байтамі (групамі з васьмі бітаў).
Хоць тэрмін «набор сімвалаў» (), узаконены інтэрнэт-стандартам RFC 2278, зараз з’яўляецца найбольш аўтарытэтным, папярэдні яму тэрмін «кадзіроўка» () па-ранейшаму ўжываецца ў якасці сіноніма, у прыватнасці, у мовах праграміравання JavaПералік асноўных «кадыровак» ў дапаможніку па Java SE 6, PerlАбмеркаванне тэмы «кадыровак» у дакументацыі па мове Perl і XSLTАбмеркаванне тэмы «кадыровак» у дакументацыі па тэхналогіі XSLT, а таксама ў HTMLАбмеркаванне суадносін тэрмінаў «кадзіроўка» і «набор сімвалаў» у дакументацыі па мове HTML.
Часам таксама замест тэрміна «набор сімвалаў» памылкова ўжываюць тэрмін «кодавая старонка», які пазначае на самой справе асобны выпадак набору сімвалаў у аднабайтным кадаванем.
У цяперашні час галоўным чынам выкарыстоўваюцца кадзіроўкі трох тыпаў: сумяшчальныя з ASCII, сумяшчальныя з EBCDIC і заснаваныя на Унікодзе 16-бітныя, з пераважаннем першых. Уяўленне UTF-8 Унікода сумяшчальна з ASCII. Кадыроўкі на базе EBCDIC (напрыклад, ) ужываюцца толькі на некаторых мэйнфрэймах. Першапачаткова ў кожнай аперацыйнай сістэме ўжываўся адзін набор сімвалаў. Цяпер наборы сімвалаў стандартызаваныяСпецыфікацыі набораў сімвалаў на сайце IANA, залежаць ад тыпу аперацыйнай сістэмы толькі па традыцыі і ўсталёўваюцца згодна лакалі.
У Вікіпедыі і іншых праектах Фонду Вікімедыя ўжываецца Унікод UTF-8.
Распаўсюджаныя кадзіроўкі ISO 646 ASCII BCDIC EBCDIC ISO 8859: ISO 8859-1, ISO 8859-2, ISO 8859-3, ISO 8859-4, ISO 8859-5, ISO 8859-6, ISO 8859-7, ISO 8859-8, ISO 8859-9, ISO 8859-10, ISO 8859-11, ISO 8859-13, ISO 8859-14, ISO 8859-15 CP437, CP737, CP850, CP852, CP855, CP857, CP858, CP860, CP861, CP863, CP865, CP866, CP869 Кадыроўкі Microsoft Windows: Windows-1250 для моў Цэнтральнай Еўропы, якія ўжываюць лацінскае напісанне літар (польскі, чэшскі, славацкі, венгерскі, славенскі, харвацкі, румынскі і албанскі) Windows-1251 для кірылічных алфавітаў Windows-1252 для заходніх моў Windows-1253 для грэчаскай мовы Windows-1254 для турэцкай мовы Windows-1255 для іўрыту Windows-1256 для арабскай мовы Windows-1257 для балтыйскіх моў Windows-1258 для в’етнамскай мовы MacRoman, MacCyrillic КОИ8 (KOI8-R, KOI8-U…), КОИ-7 Балгарская кадзіроўка ISCII VISCII Big5 (найбольш вядомы варыянт Microsoft CP950) HKSCS Guobiao GB2312 GBK (Microsoft CP936) GB18030 Shift JIS для японскай мовы (Microsoft CP932) EUC-KR для карэйскай мовы (Microsoft CP949) ISO-2022 и EUC для кітайскай пісьменнасці Кадыроўкі UTF-8, UTF-16 і UTF-32 набора сімвалаў Унікод
Гл. таксама Генетычны код Псеўдаграфіка