Рось, Рос, Роса — рака ў Свіслацкім, Ваўкавыскім і Мастоўскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Нёман.
Даўжыня ракі 99 км. Плошча вадазбору 1250 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.
Асноўныя прытокі Справа: Харужаўка, Ясенавіца, Ваўкавыя, Плішча. Злева: Свянціца, Нятупа, Вехатнянка, Ваўпянка.
На рацэ Гарады: Ваўкавыск. Гарадскія пасёлкі: Поразава, Краснасельскі, Рось. Вадасховішчы: Воўпаўскае.
Агульнае Пачынаецца ў забалочанай мясцовасці за 2 км на захад ад вёскі Лозы Свіслацкага раёна, цячэ ў межах Ваўкавыскага ўзвышша. Упадае ў Нёман за 1,8 км на паўднёвы усход ад вёскі Дубна Мастоўскага раёна. Каля вёскі Лічыцы і гарадскога пасёлка Краснасельскі падзяляецца на 2 рукавы, якія ўтвараюць астравы (даўжынёй 1,5 км і 3,5 км). Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у пачатку сакавіка.
Даліна трапецападобная (шырыня 1 км у вярхоўі да 2,5 км у ніжнім цячэнні), перасечаная глыбокаўрэзанымі далінамі прытокаў і ярамі. Пойма паміж вёскамі Зарачаны і Падрось Ваўкавыскага раёна адсутнічае, на астатнім працягу двухбаковая, забалочаная, парасла хмызняком, у вусцевай частцы высокая, сухая (шырыня 400—600 м).
Рэчышча на працягу 3 км ад вытоку каналізаванае, ніжэй звілістае.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Гродненской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Прытокі Нёмана Катэгорыя:Рэкі Свіслацкага раёна Катэгорыя:Рэкі Ваўкавыскага раёна Катэгорыя:Рэкі Мастоўскага раёна