Палата́ () — рака ў Пскоўскай вобласці Расіі і Полацкім раёне Беларусі, правы прыток Дзвіны. На рацэ стаіць горад Полацк.

Даўжыня 93 км, у межах Беларусі 86 км. Плошча вадазбору 651 км², у межах Беларусі 470 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.

Назва На думку , назва ракі Палата паходзіць ад праславянскай асновы *pol-t-, якая адносілася да асновы *pol- «поле». Аналіз асновы *pol- з дэтэрмінантамі -t-, -n- і г. д. дазваляе выявіць вялікае гняздо тапаграфічных назваўС. Роспонд. Структура и стратиграфия древнерусских топонимов // Восточнославянская ономастика. Москва, 1972. С. 23..

На думку У. Тапарова, назва Палата балцкага паходжання. Звязаная з латышскім paltis «дажджавы ручай», palts, palte «лужа». Гідранімічныя аналагі — назвы літоўскіх рэк Paltis, Paltys, латышскай ракі PalteВ. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 163..

Пашыральнік -at- вядомы ў літоўскіх гідронімах тыпу AmatàA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 41., у балцкіх гідронімах Гардата (< Gard-atà) і Аката (Акатовка < Ak-atà) на Павоччы (Аката — прыток Гардаты)В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1998. С. 293.. Фармант -at- шырока прысутны ў літоўскім словаўтварэнні (sveik-as «здаровы» — sveik-atà «здароўе»)P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 335—336..

Гідраграфія Выцякае з возера Колпіна за 1,4 км на паўночны ўсход ад вёскі Колпіна Невельскага раёна (у межах Гарадоцкага ўзвышша), цячэ праз возера Неклач (Расія), па Полацкай нізіне (у вярхоўі праз лясныя масівы) і возера Ізмак. Вусце ў межах горада Полацк. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 4 м, найбольшая 5 м (1931 г.). Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у пачатку красавіка. Веснавы ледаход 4 суткі.

Даліна трапецападобная, шырынёй 100—400 м. Пойма двухбаковая, у нізоўі чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае (шырыня 150—300 м). Рэчышча моцназвілістае, на асобных участках у верхнім і сярэднім цячэнні на працягу 14,2 км каналізаванае: шырыня яго 5—10 м, ніжэй упадзення ракі Лютая месцамі да 30 м. Густата рачной сеткі 0,4 км/км². Азёрнасць вадазбору каля 4 %.

У басейне ракі азёры Колпіна, Ізмак, Чарвятка, Неклач, Дрэтунь, Нядружна, Уклейна, Скобрае, Хляўкі, Кабылінае, Тросна, Улогава, Чамісца, Акунец, Макачы, Калодзезь, Качарышка, Рудзенькія, Рыстунец, Падсіцішкі, Праскурна, Капаловішча, Крупань, Нядружна, Хатнежык, Карасінка, Шчаўбініца, Рабяціна, Валова і інш.

Асноўныя прытокі справа: Лешніца, Лютая, Страдань; злева: Тросніца, Чартоўка. Рака выкарыстоўваецца ў якасці прыёмніка меліярацыйных сістэм.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Ліст карты N-35-11. Стан мясцовасці на 1986 г. Выданне 1987 г. Ліст карты N-35-11. Стан мясцовасці на 1986 г. Выданне 1987 г.

Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны Катэгорыя:Рэкі Пскоўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Полацкага раёна