Акатнік амурскі, Маакія амурская (Maackia amurensis), лістападнае дрэва роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Вышыня да 15—20 м. Крона густая. Лісце складанае, няпарнаперыстае, чаргаванае. Парасткі і лісце з шаўковым апушэннем, што надае дрэву серабрысты колер. Кветкі белыя або крэмавыя, духмяныя, у густых гронках. Плады — плоскія цёмна-бурыя струкі.

Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф.

Арэал Радзіма — Кітай, Далёкі Усход Расіі.

На тэрыторыі Беларусі інтрадукаваны як дэкаратыўная расліна. Вырошчваецца ў парках, садах. Цвіце ў ліпені.

Значэнне і выкарыстанне Дрэва прыдатнае для ўмацавання яроў і адхонаў, драўніна ўстойлівая да гніення.

Спасылкі

Maackia amurensis Rupr. // The World Flora Online

Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Матыльковыя Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны