Зачы́сце (, ) — аграгарадок у Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Прыгараднага сельсавета.

Знаходзіцца за 30 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Барысаў, 106 кіламетраў ад Мінска, 16 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Прыяміна, каля ракі Сха.

Да 2016 года Зачысце было цэнтрам Зачысцкага сельсаветаРЕШЕНИЕ МИНСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ 30 марта 2016 г. № 129 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области.

Насельніцтва 390 жыхароў, 217 двароў (1997)

Інфраструктура Лясніцтва Сярэдняя школа Дом культуры Бібліятэка Аптэка Амбулаторыя Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.

Вядомыя асобы Аляксей Мікалаевіч Дуброўскі (1945—2011) — эколаг, краязнавец, фатограф, журналіст. Анатоль Пятровіч Сманцэр (1933—2020) — вучоны ў галіне педагогікі, доктар педагагічных навук. Выкладаў матэматыку і фізіку ў школе ў 1956—1964 гадахСманцер Анатолий Петрович // Кафедра педагогікі і праблем развіцця адукацыі БДУ.

Літаратура

Катэгорыя:Прыгарадны сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Барысаўскага раёна