Альбрэхт Адам (, — , ) — нямецкі мастак.
Сын кандытара. Маючы мэту стаць мастацтвазнаўцам, пасяліўся ў Мюнхене ў 1807 годзе. Удзельнічаў у паходзе супраць Аўстрыі і служыў у войску віцэ-караля Італіі — Яўгенія. Прымаў удзел у французска-рускай вайне 1812 года. Пасля сканчэння вайны намаляваў альбом на 85 аркушаў: сцэны з перажытага на вайне і вялікія карціны бітваў, у якіх удзельнічаў. Сярод гэтых замалёвак шмат звязаных з Беларуссю — «Пераправа праз Нёман у Пілоні. 30 ліпеня 1812 г.», «Галоўная кватэра ў Сідараўцы», «Кавалерыя ў Астроўна», «На дарозе Бешанковічы-Астроўна», «Бітва ля Астроўна», «На дарозе ля Віцебска», «Пераправа праз Дзвіну» і інш. Яны сабраны ў альбоме літаграфій «Voyage pittoresque et militaire» (1828)Adam A. Voyage pittoresque et militaire de Willenberg en Prusse jusqu’a Moscou fait en 1812, pris sur le terrain meme et litographie. — Munic, 1828..
Значную частку яго лепшых твораў 1817—1824 гадоў набыў кароль баварскі Максіміліян I. У 1829 быў у Штутгарце і маляваў толькі арабскіх коней.
У 1848 і 1849 удзельнічаў у паходзе на Сардзінію, разам з сынам Яўгенам, і стварыў альбом успамінаў «Erinnerungen an die Feidzüge der österr. Armee in Italien in den J. 1848 u. 1849» (Мюнхен, 1850). Яго апошняя і самая вялікая карціна — «Бітва пад Царндорфам» на тэму Царндорфскай бітвы пад час Сямігадовай вайны.
Яго брат Генры і сыны Бена, Яўген і Франц таксама былі мастакамі.
Творы
Спасылкі
Творы Адама
Катэгорыя:Мастакі Германіі