Грэцкі арэхНазва згодна з , Валоскі арэх (Juglans regia) — лістападнае дрэва, від дрэў роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Грэцкі арэх — хуткарослая, святлалюбная, цеплалюбівыя, засухаўстойлівая расліна. Буйное дрэва, вышыня да 30 метраў, і да 1,5 м у дыяметры.

Працягласць жыцця 300—400 гадоў. Цвіце грэцкі арэх у красавіку-маі, плады выспяваюць у верасні.

Ствол і парасткі

Ствол тоўсты і галінасты, пакрыты шэрай патрэсканай карой з падоўжнымі расколінамі, галіны ўтвараюць густую, шырокакруглую крону. Маладыя парасткі бліскучыя аліўкава-шэрыя з круглымі, апушанымі пупышкамы.

Лісце

Чарговае буйное лісце складанае, непарнаперыстае, 20-40 см даўжынёй. Кожны ліст складаецца з чатырох, шасці ці васьмі пар падоўжана-яйцападобных лісточкаў, тупых ці завостраных, з якіх верхні самы вялікі. Лісточкі бываюць ад 40 да 70 мм даўжынёй, распускаюцца адначасова з кветкамі, яны цэльнакрайнія, яйкападобныя, пры распусканні ружовыя, летам цёмна-зялёныя, бліскучыя, знізу матавыя, пры расціранні з прыемным характэрным пахам.

Кветкі

Кветкі дробныя, зеленаватыя, аднаполыя. Тычыначныя кветкі з 5-6 пялёсткавым калякветнікам і 8-40 тычачкамі сабраны ў вісячыя доўгія каташкі ружова-зялёнага колеру, развіваюцца на леташніх парастках. Песцікавыя кветкі размешчаны на верхавінках аднагадовых галін, адзінкава ці групамі па дзве-тры. Яны маюць просты 5-6-пялёсткавы калякветнік. Песцік адзін, з ніжняй завяззю, кароткім слупком з двухлопасцевым махрыстым лычыкам.

Цвіце ў красавіку — маі.

Плады

Арэхаплоднае дрэва, пачынае пладаносіць на 8-10-ы год. Плады — буйныя аднанасенныя несапраўдныя касцянкі (арэхі) — маюць тоўстую, мясістую скурыста-кудзелістую зялёную лупіну і моцную костачку з дравяністай, маршчыністай, рабрыстай абалонкай, форма ад круглявай да яйкападобнай, да 5 см даўжынёй, да 3 см у шырыню; пры наступленні спеласці лупіна плоду, высыхаючы, лопаецца на 2 часткі і сама сабой аддзяляецца, костачка сама сабой не раскрываецца.

Касцянка без вонкавай абалонкі складаецца са знешняй дравяністай абалонкі і ядра. Паверхня абалонкі мае выпуклае шво, якое дзеліць плод на дзве палавінкі. У ядры ёсць адна ці дзве (часам і больш) перагародкі.

Плады паспяваюць у канцы жніўня — верасні.

Распаўсюджанне

У дагістарычныя часы грэцкі арэх у Заходняй Еўропе быў значна больш распаўсюджаны, хоць, магчыма, то быў блізкі да гэтага, а не той самы від, які там распаўсюджаны ў цяперашні час.

Радзіма — Балканскі паўвостраў. У дзікім стане грэцкі арэх расце ў Сярэдняй Азіі, Закаўказзі, асабліва ў заходняй частцы, а таксама ў Талышскіх гарах. Таксама расце ў паўночным Кітаі, у паўночнай Індыі, на Цянь-Шані, у Іране, у Малой Азіі і Грэцыі. У Заходняй Еўропе яго лічаць здзічэлым, але ён расце яшчэ да 56° пн. ш. Па звестках Шубелера, у Нарвегіі і Швецыі нават да 59° пн.ш. Самым паўночным дрэвам гэтага віду той самы аўтар лічыць дрэва ў нарвежскім гарадку Форзундзе, пад 63° 35' пн. ш. Усё гэта адзінкавыя асобнікі, якія старанна даглядаюць.

У Расіі, у Санкт-Пецярбургу грэцкі арэх не вымярзае цалкам, але і не выстрае як дрэва. Яго разводзяць з мэтай атрымаць спелыя плады, што здараецца не штогод, яшчэ да шыраты Варонежа; да 52° пн. ш. у заходняй Расіі, а ўжо на ўсход ад даўгаты Харкава мяжа арэала ссоўваецца далей на поўдзень.

У Беларусі зрэдку сустракаецца па ўсёй тэрыторыі ў парках і вулічных насаджэннях. 3 усіх відаў арэхавых гэты від мае найбольшае значэнне і пашырэнне. Інтрадукаваны ў паўднёва-заходнія раёны Беларусі ў другой палове XVIII ст. Пладовыя дрэвы ёсць у парках, вулічных насаджэннях, на прысядзібных участках у Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай абласцях.

Ва Украіне распаўсюджаны ў садова-паркавых культурах, у лясных насаджэннях як пладовая спадарожная парода, у лесапалосах і прыдарожных пасадках. Асноўныя насаджэнні грэцкага арэха ва Украіне размешчаныя ў Чарнавіцкай вобласці і ў Крыму абласцяхУкраїнські страви (Третє видання) — Київ: Державне видавництво технічної літератури УРСР, 1960.

Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона прыводзіць паведамленне, што пры царкве грузінскага сяла ( Тыфліскай губерні, цяпер Цхінвальскі раён Паўднёвай Асеціі), у 12 вёрстах (12,8 км) ад Цхінвалі, рос грэцкі арэх вышынёю ў 84 футы (25,6 м), а ў абхваце 28 футаў (8,5 м), у цені яго маглі схавацца да 200 коннікаў. Ён даваў штогод да 100 пуд ов (1,6 т) пладоў. У многіх месцах .

Асноўнымі вытворцамі грэцкага арэха з’яўляюцца Кітай, ЗША і Турцыя.

Павет Янбі знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Далі-Байскага аўтаномнай акругі кітайскай правінцыі Юньнань, дзе камфортны клімат, глеба добра захоўвае ваду, маецца дастаткова сонечнага святла, што ўяўляе аптымальныя ўмовы для вырошчвання грэцкага арэха. У КНР гэтай мясцовасці нададзена званне «Радзіма кітайскага грэцкага арэха».

З рэспублік былога Савецкага Саюза значная колькасць арэха вырошчваецца на Украіне і ў Малдове. Ва Украіне штогод вырабляецца да 27 тыс. тон арэхаў.. У структуры экспарту Малдовы арэх займае 4-е месца — пасля віна, тэкстылю і пшаніцы. Яшчэ ў XVIII стагоддзі Дзмітрый Кантэмір згадваў арэх у ліку галоўных багаццяў краіны. Да нашых дзён захаваўся ў малдаўскіх сёлах звычай, які ідзе з глыбокай даўніны, саджаць арэх, калі ў сям’і народзіцца дзіця.

Грэцкі арэх паспяхова культывуецца ў Паўднёвым паўшар’і ў краінах Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі (ПАР) і Акіяніі (Новая Зеландыя). Чылі ўваходзіць у лік вядучых сусветных вытворцаў грэцкага арэха, а таксама там вядуцца навуковыя працы па яго вырошчванніТруды по прикладной ботанике, генетике и селекции / Федеральный исследовательский центр Всероссийский институт генетических ресурсов растений имени Н. И. Вавилова. Санкт-Петербург : ВИР, 2024. Т. 185, вып. 3. 278 с Profitable walnut-culture .

Грэцкі арэх не любіць цяжкіх і сырых глеб, расце асабліва добра ў далінах, якія абрашаюцца цякучымі водамі. Дэфіцыт гэтай прадукцыі на еўрапейскім рынку ў апошнія гады складае да 100 тыс. тон арэхаў ў абалонцы. Па камерцыйнай каштоўнасці ядра арэха падпадзяляюць на цэлыя, палоўкі, чвэртачкі і дробку, дзе кошт паступова памяншаецца — цана непашкоджанага насення ў 3-4 разы вышэй цаны драблёнага (пашкоджанага) насення.

Сусветная вытворчасць грэцкіх арэхаў па гадах (тыс. тон) 1965 533 1970 654 1975 733 1980 795 1985 836 1990 890 1995 1 068 2000 1 292 2005 1 747 2006 1 691 2007 1 929 2008 2 125 2009 2 282

{| class="wikitable" align=center ! colspan=5|10 вядучых сусветных вытворцаў грэцкіх арэхаў (тыс. тон) |- ! Краіна || 1985 || 1995 || 2005 || 2009 |- | || align="center" | 122 || align="center" | 230 || align="center" | 499 || align="center" | 979 |- | || align="center" | 198 || align="center" | 212 || align="center" | 322 || align="center" | 376 |- | || align="center" | 110 || align="center" | 110 || align="center" | 150 || align="center" | 177 |- | || align="center" | 31 || align="center" | 119 || align="center" | 170 || align="center" | 141 |- | || align="center" | н/д || align="center" | 76 || align="center" | 91 || align="center" | 83 |- | || align="center" | 6 || align="center" | 6 || align="center" | 80 || align="center" | 70 |- | || align="center" | 27 || align="center" | 22 || align="center" | 33 || align="center" | 41 |- | || align="center" | 39 || align="center" | 22 || align="center" | 48 || align="center" | 38 |- | || align="center" | 15 || align="center" | 25 || align="center" | 32 || align="center" | 36 |- | || align="center" | н/д || align="center" | н/д || align="center" | 27 || align="center" | 27 |- |colspan=7 style="font-size:.7em"| Крыніца: |}

Хімічны склад

Ядры арэхаў

У склад ядраў грэцкага арэха ўваходзяць разнастайныя арганічныя і мінеральныя злучэнні: тлушчы, бялкі — 9-18 %, вугляводы − 7-13 % (глюкоза, цукроза, дэкстрын, крухмал і г. д.), дубільныя і араматычныя рэчывы, вітаміны і , 2,9 % клятчаткі, 1,6 % попелу, амінакіслоты (аспарагін, цысцін, глутамін, серын, гістыдзін, валін, фенілаланін).

Плады ўтрымліваюць 50-70-78 % алею і да 21 % бялкуСоветы по ведению приусадебного хозяйства / Ф. Я. Попович, Б. К. Гапоненко, Н. М. Коваль и др.; Под ред. Ф. Я. Поповича.  — Киев: Урожай, 1985.  — с.664, ил. Тираж 120 000 екз.. Тлусты алей складаецца з гліцэрыдаў лінолевай, алеінавай, стэарынавай, пальміцінавай і ліналенавай кіслот. Ён змяшчае ў сабе вітаміны А, D, Е, К, антыаксіданты і поліненасычаныя тлустыя кіслоты (лінолевая Амега-6 і ліноленовая Амега-3), якія яшчэ называюць незаменнымі.

Няспелыя плады багатыя аскарбінавай кіслатой (да 10 %, паводле іншых звестак, да 3 %). Утрыманне вітаміну С больш за 3000 мг% вітаміну С, у спелых пладах — 35 мг%. Няспелыя плады, да зацвярдзення шкарлупы, па ўтрыманні вітаміну С (2000 — 3000 мг%) у 7-10 разоў перавышаюць найлепшыя сарты чорных парэчак.

Лісце і каляплоднік

У лісці ўтрымліваюцца хіноны (нафтахінон юглон, α-гідраюглон, β-гідраюглон), флаваноіды (гіперазід, 3-арабіназід кверцэцін, 3-арабіназід кемпферол), вітамін B, аскарбінавая кіслата (4-5 %), дубільныя рэчывы (3-4 %), і галусавая кіслоты, (0,1 %), , у складзе якіх знойдзены β-карацін (12 мг на 100 гр), віялаксантын, флаваксантын, крыптаксантын, эфірны алей (да 0,03 %).

Зялёны каляплоднік утрымлівае α- і β-гідраюглоны, аскарбінавую кіслату (да 3 %), дубільныя рэчывы, цукар, яблычную і лімонную кіслоты, дубільныя і фарбавальныя рэчывы, фосфарна- і шчаўекіслы кальцый.

Шкарлупіна Цвёрдыя абалонкі пладоў утрымліваюць значную колькасць дубільных рэчываў (16-21 %), у тым ліку галавую і элагавую кіслоты.

Гаспадарчае значэнне і ўжыванне

Харчовая, вітамінная, алейная, драўняная, лекавая, эфірнамаслінная, дубільная, фарбавальная, дэкаратыўная, фітанцыдная і касметычная расліна.

Выкарыстанне ў харчаванні

Няспелыя плады выкарыстоўваюць для вырабу вітамінных канцэнтратаў і вітамінізаваных прадуктаў (варэнне). У харчовай прамысловасці прымяняюцца ядры арэхаў, якія адрозніваюцца выключнымі смакавымі ўласцівасцямі і высокай харчовай каштоўнасцю: 1 кг грэцкіх арэхаў дае больш 8500 калорый і па каларыйнасці зерне грэцкіх арэхаў у дваПоперечний А. М., Корнійчук В. Г. Цінність горіхової сировини та передумови до процесів її переробки / Обладнання та технології харчових виробництв Збірник наукових праць. — 2009, Вип. 20. разы перавышае пшанічны хлеб вышэйшага гатунку, таму грэцкі арэх выкарыстоўваецца для дыетычнага харчавання і прыгатавання кандытарскіх вырабаў.

Лячэбна-дыетычныя ўласцівасці маюць плады, зялёныя каляплоднікі і лісце. Плады грэцкага арэха выкарыстоўваюць у многіх галінах прамысловасці: у кандытарскай (начынне, цукеркі, тарты, печыва і таму падобнае), у кансервавай, пладова-агародніннай, алейнай вытворчасці. Асабліва высокія смакавыя ўласцівасці мае арэхавы алей, які выкарыстоўваюць у харчовай прамысловасці. У ім ёсць стэарынавая, алеінавая, лінолевая, ліналенавая і пальміцінавая кіслоты. Алей грэцкага арэху захоўваецца нядоўга. Колькасць тлустага алею ў ядры арэхаў дасягае 70 %. Асноўную масу азоцістых злучэнняў складае бялок. У параўнанні з іншымі пладовымі і ягаднымі культурамі ядры грэцкага арэха багатыя жалезам, алюмініем, стронцыем, марганцам, цынкам, нікелем, борам, меддзю, хромам, шмат фосфару, калію, кальцыю, магнію. Ядры маюць у сабе ўсю групу вітамінаў B, вітаміны A, E, P і невялікую колькасць вітаміну C. Арэхавы жом мае 48,5 % бялковых рэчываў, 9,5 % тлушчоў, 6,7 % цэлюлозы і можа выкарыстоўвацца ў кандытарскай вытворчасці, а таксама як каштоўны канцэнтраваны корм для кармлення жывёл. З недаспелых пладоў вараць варэнне.

Даказана дабратворнае ўздзеянне ўжывання арэхаў на якасць спермы.

Медыцынскае выкарыстанне

У навуковай медыцыне