right|thumb|Бутэлька арахісавага алею з вітамінам E у якасці кансерванту
Арахісавы алей - алей з землянога арэха (арахісу).
Апісанне Вадкасць бясколерная ці зеленавата-жоўтага колеру, t застывання ад 3 да -5°С, шчыльнасць 0,91-0,92×10³ кг/м³, не раствараецца ў вадзе; невысыхальны.
Мае 13-23% насычаных кіслот (C14 — C24), 39-70% алеінавай і 13-38% лінолевай кіслот.
Ужыванне У ежу Часта выкарыстоўваецца ў кітайскай кухні, а таксама у кухнях Паўднёвай і Паўднёва-усходняй Азіі, для прыгатавання ежы, а ў выпадку смажанага алею, для дадатковага водару.
Выкарыстоўваецца як самастойны харчовы прадукт і ў вытворчасці маянэзаў, маргарыну, мылу, медыцынскіх мазяў.
Антыаксіданты, такія як вітамін Е, часам дадаюць, каб палепшыць тэрмін захоўвання алею.
Біядызель У 1900 годзе на Парыжскай выстаўцы кампанія Otto па просьбе французскага ўрада прадэманстравала, што арахісавы алей можа быць выкарыстаны ў якасці крыніцы паліва для дызельных рухавікоў. Гэта была адна з першых дэманстрацый біядызельнай тэхналогіі.
Літаратура
Спасылкі
Арахісавы алей на сайце Peanut Institute Арахісавы алей на сайце WebMD
Катэгорыя:Харчовыя алеі